Свет2828

Міністр абароны Украіны: Боегатовых толькі 6 тысяч вайскоўцаў

— Украінскія узброеныя сілы прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, аднак сітуацыя ў войску складаная, — сказаў в.а. міністра абароны Украіны Ігар Тэнюх. - Нашы узброеныя сілы знаходзяцца на палігонах на ўсходнім і паўднёвым кірунках згодна з планамі, але вынікі нездавальняючыя, — цытуе Gazeta.pl заяву, якую Тэнюх зрабіў з трыбуны парламента ў Кіеве.

Па словах міністра, у Сухапутных войсках з іх 41 000 вайскоўцаў у пастаяннай баявой гатоўнасці павінны быць 20 000, але гатовы да неадкладных дзеянняў толькі 6000 вайскоўцаў.

Тэнюх адзначыў, што дэ-юрэ адкрытай агрэсіі Расіі ва Украіне няма, бо кіраўніцтва РФ не прызнае датычнасці сваіх войскаў да падзеяў у Крыме.

«Любыя актыўныя дзеянні Узброеных сіл Украіны адносна стабілізацыі сітуацыі ў Крыме будуць прадстаўлены сусветнай супольнасці як прымяненне сілы супраць уласнага насельніцтва», — мяркуе ён.

Кіраўнік Мінабароны таксама нагадаў, што Украіна раней не разглядала магчымасці ваеннай пагрозы з боку Расеі і таму не гатовая да яе.

«Таму, калі казаць аб паспяховым прымяненні Узброеных сіл Украіны супраць такога суперніка, то гаворка ідзе пра верагоднасць значных выдаткаў дзяржаўных рэсурсаў на іх разгортванне і доўгі час іх падрыхтоўкі і аснашчэння», — цытуе Тэнюха агенцтва УНІАН.

Ён таксама адзначыў, што ва Узброеных сілах Расеі, якія праводзяць вучэнні каля ўсходніх межаў Украіны і ў Крыме, разгорнутая групоўка войскаў колькасцю 220 тыс. чал, а таксама 1800 танкаў, больш за 400 верталётаў.

«Гэтая групоўка ў некалькі разоў перавышае Узброеныя сілы Украіны», — дадаў ён.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць