Улада55

Міністр Шуневіч: Сур'ёзныя змяненні закрануць Унутраныя войскі 

Сур'ёзныя змяненні закрануць унутраныя войскі МУС Беларусі, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанні ў час прамой лініі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия».

«Сур'ёзныя змяненні закрануць і ўнутраныя войскі. Мы плануем зрабіць іх больш сучаснымі, каб яны маглі больш эфектыўна ўплываць на новыя выклікі, рызыкі і пагрозы», - сказаў міністр, адказваючы на пытанне наконт рэформы МУС. Ён таксама паведаміў, што ў 2013 годзе была скарочана колькасць некаторых службаў, іншыя ж, наадварот, былі ўзмоцнены. «Скасавана, напрыклад, упраўленне ўнутраных войскаў на транспарце, са структуры МУС выведзены экспертныя падраздзяленні, якія ўвайшлі ў склад Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. За год да гэтага быў створаны Следчы камітэт, аснову якога склала папярэдняе расследаванне міністэрства», — растлумачыў Ігар Шуневіч.

Паводле слоў міністра, адна з асноўных задач рэформы — засцерагчы МУС ад неўласцівых ведамству функцый. «У першую чаргу я маю на ўвазе службу ўчастковых інспектараў міліцыі.

На жаль, істотных паляпшэнняў за апошнія гады ў гэтым плане не адбылося. Сёння, як і раней, участковы - архіскладаная прафесія, якую асвоіць не кожны, і не кожны зможа належным чынам выканаць гэту работу», — адзначыў кіраўнік МУС.

Акрамя таго, гаворачы аб кадрах, міністр падкрэсліў, што заяўкі кандыдатаў з ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў (патрульныя падраздзяленні і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння) на службу ў органы ўнутраных спраў разглядаюцца ў першую чаргу.

«Яны знаёмы са спецыфікай задач, якія выконвае міліцыя. А калі чалавек да таго ж сябе добра зарэкамендаваў, мае станоўчыя водгукі кіраўнікоў, то ён не застанецца незаўважаным», — растлумачыў Ігар Шуневіч. Ён таксама паведаміў, што ў 2014 годзе вырашана павялічыць на 10 працэнтаў квоты паступлення ў міліцэйскую ВНУ для дзяўчат.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць