Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў сувязі з яго смерцю.
«Творчасць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У яго вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраванне багаты духоўны свет народа і агульначалавечыя філасофскія і маральныя пытанні. Нездарма яны прыцягваюць увагу чытачоў розных пакаленняў», — гаворыцца ў спачуванні.
«Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як пра аднаго з вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры», — адзначыў Лукашэнка.
Каментары