Грамадства2525

Лукашэнкаўскія тэлеканалы апраўдваюць увод Расіяй войскаў ва Украіну, але найбольш даказваюць шкоднасць пратэстаў

Як дзяржаўныя СМІ Беларусі паведамляюць пра расейскую інтэрвэнцыю ва Украіне.

Тэлеканал СТВ у перадачы «Тыдзень» распавёў пра дазвол з боку расейскай Рады Фэдэрацыі на выкарыстаньне вайсковай сілы для абароны расейскамоўнага насельніцтва ва Ўкраіне. былі паказаныя кадры вулічных пратэстаў, якія журналісты назвалі «мітынгамі супраць русафобства».

«Радыкалы ўцягваюць у вайну ўсё новыя і новыя рэгіёны. Тое, што раней тычылася толькі Кіева, зараз закранае жыхароў Крыма, Харкаўскай і Данецкай абласьцей, дзе таксама праяўляюцца ўльтраправыя настроі актывістаў Майдана, неафашысцкія погляды якіх прыцягнулі да рэальнай пагрозы вайны».

У перадачы паказалі вокс-поп зь менскіх вуліц, дзе людзі адказвалі на пытаньні пра Ўкраіну з рыторыкай «абы не было вайны, хочацца міру ва ўсім сьвеце». Тое самае гучала ў прачытаных журналістамі камэнтарах з форумаў tut.by.

Тэлеканал АНТ у перадачы «Контуры» сканцэнтраваўся на эканамічных аспэкце канфлікту. Так, у перадачы паведамілі, што для аднаўленьня функцыянаваньня Ўкраіне патрэбна 130 мільярдаў даляраў ЗША. Журналісты адзначылі, што на фоне паўзучай дэвальвацыі грыўні, а таксама скасаваньня скідкі на пастаўкі расейскага газу такая сытуацыя пагражае краіне дэфолтам. У перадачы распавялі, што канфлікт нанёс удару па турыстычным бізнэсе — у маскоўскіх турагенцтвах масава вяртаюць пуцёўкі, набытыя на летні сэзон ва Ўкраіну.

«Тым часам новыя ўлады толькі абвастраюць канфлікт, уводзячы дыскрымінацыйны для расейскамоўных закон пра мовы», — адзначылі журналісты АНТ.

Працягваючы тэму эканамічнай пагрозы, журналісты перадачы распавялі, што кавярні і крамы ў цэнтры Кіева, разбураныя пасьля падзеяў Эўрамайдану, ніхто не аднаўляе. Таксама разрабаваныя тавары шматлікіх крамаў. «Шарыкаўскае «адняць і падзяліць»» — так пракамэнтавалі журналісты стан Кіева.

«Узброеныя людзі могуць на толькі рабаваць крамы, але і ўрывацца ў дамы людзей, пагражаючы ім расправай, забіраюць, што пажадаюць», — прагучала падчас відэасюжэту. Цікавыя камэнтар далі журналісты праграмы, паказваючы кадры «ленінападу»:

«Дзясяткі помнікаў Леніну разбураныя, у той час, калі замежныя калекцыянэры прапаноўвалі за іх вялікія грошы. Можна ж было дэмантаваць іх і сабраць у адным месцы, стварыўшы музэй савецкай эпохі, як тое зроблена ў Літве», — сказалі журналісты.

У якасьці госьця праграмы выступіў палітоляг Вадзім Гігін, які так пракамэнтаваў сытуацыю:

«Украіна разьдзеленая, людзі ненавідзяць адно аднаго, улада Яцэнюка абсалютна бязьдзейсная, гэта поўная катастрофа. Разам з тым Масква не разьлічвае на рэальныя ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны. Я вось зараз гэта кажу і ня веру. Гэта вар’яцтва, што Расея можа ваяваць з Украінай. Тут вельмі правільная і ўзважаная пазыцыя беларускага боку, які трымаецца нэўтралітэту і, маючы пэўныя абавязкі перад Расеяй, не ўмешваецца ў канфлікт».

Тэлеканал Беларусь-1 у праграме «Галоўны эфір» даў храналягічны пералік падзеяў, якія адбываліся вакол канфлікту: адзінагалоснае галасаваньне Рады Фэдэрацыі Расеі, абвяшчэньне баявой гатоўнасьці ва Ўкраіне, мітынгі па ўсёй краіне як у падтрымку, так і супраць новай улады, пераход пад юрысдыкцыю Сяргея Аксёнава паўвострава Крым, прызначэньне на 30 сакавіка рэфэрэндума, які вызначыць статус Крыма.

«Што будзе далей — невядома. Адзіна, што можна адзначыць, што канфлікт прыносіць звычайным грамадзянам Украіны эканамічныя цяжкасьці», — адзначылі журналісты тэлеканала.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская шпіёнка была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай, якая працавала на ўкраінскую разведку10

Ад гародніны і рыбы да насення і мёду. У Мінску пачаў працу вясновы кірмаш

Трамп нагадаў Ірану пра свой ранейшы ультыматум і даў яму 48 гадзін9

Да балтыйскага ўзбярэжжа Германіі прыплыў гарбаты кіт і сеў на мель. Яго тыдзень спрабавалі ўратаваць, але не змаглі

У Аўстрыі хлопца судзілі за тое, што адправіў у Германію паштовай пасылкай жывую котку4

У Смаргоні ў першым матчы футбольнага сезону мяч на поле даставілі на трактары ВІДЭА2

Цвіль у пакоі за 1000 даляраў і планы на пяцігодку. Як беларуска будуе кар’еру ў Ганконгу3

У Барысаве падлетак так загруз у гразі, што выцягвалі ратавальнікі2

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць