Літаратура44

Як Аркадзь Куляшоў праз 50 гадоў сустрэў сваю «абуджаную сэрцам, дарагую»

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

6 лютага святкуецца стагоддзе з дня нараджэння паэта Аркадзя Куляшова. «Наша Ніва» ўзгадвае пяць цікавых фактаў з яго біяграфіі.

Ранні дэбютант з італьянскімі каранямі

Маці Куляшова была беларускай. А вось бацька меў далёкія італьянскія карані. Ягоны прадзед — сын арганіста-італьянца.

Свой першы верш Куляшоў напісаў у 6 год, пачаў друкавацца ў 12. А ўжо ў 1930 годзе, калі паэту споўнілася ўсяго 16, выйшла яго першая кніга «Росквіт зямлі».

Славу прынесла гісторыя першага кахання

У 14-гадовым узросце Куляшоў напісаў свой хрэстаматыйны верш «Алеся» («Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая»), прысвечаны свайму першаму каханню. Рэальная Алеся была старэйшая за Аркадзя на два гады. Іх шляхі разышліся.

Пазней кампазітар Ігар Лучанок напісаў музыку да песні, якую шмат гадоў выконвалі «Песняры»

Быў камуністам, але не сталіністам

Куляшоў шчыра верыў у камуністычныя ідэалы. Згадаем яго радкі «Цвёрда трымаўся юнак на дапросе» і «Камуністы — гэта слова, як са сталі». У часы рэпрэсій Куляшоў з цяжкасцю пазбег арышту. А пасля вайны добранадзейнасць паэта была папсавана тым, што яго бацька падчас акупацыі супраць волі быў выбраны старастам.

Пасля ХХ з’езда Куляшоў маўчаў восем гадоў, а потым яго паэзія выйшла на новы ўзровень.

Перакладаў, калі адпачываў ад вершаў

Куляшоў мог працаваць па 16 гадзін у суткі і прызвычаіўся да такога рытму жыцця. Таму, калі адпачываў ад напісання вершаў, перакладаў. Ён увасобіў на беларускай мове «Цыгана» і «Яўгенія Анегіна» Пушкіна, паэзію Лермантава, «Энеіду» Катлярэўскага і «Спеў аб Гаяваце» Лангфелы. Аднойчы рускі паэт Міхаіл Дудзін на поўным сур’ёзе сказаў Куляшову, што яго пераклад «Яўгенія Анегіна» лепшы за арыгінал.

Сустрэўся з Алесяй праз 50 гадоў

Пасля 50-гадовага перапынку, калі Аркадзю і Алесі ўжо было за шэсцьдзясят, яны пачалі ліставацца. Жонка ставілася да гэтага спакойна, але цалкам так і не даравала, бо памятала пра ранейшыя раманы паэта.

Куляшоў дамовіўся сустрэцца са сваім першым каханнем у Быхаве. Куляшоў расказваў дачцэ, што зазірнуў у акно пошты, дзе была прызначана сустрэча, і… напалохаўся. Ён убачыў не юначае каханне, а жанчыну свайго ўзросту… І кінуўся наўцёкі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць