Грамадства44

Старшыню сената ЕГУ Паўла Церашковіча звольнілі з універсітэта

Старшыню сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які працуе ў Вільні прафесара дэпартамента гісторыі Паўла Церашковіча звольнілі з універсітэта. Загад за подпісам прарэктара Бернардаса Гайлюса аб датэрміновым скасаванні кантракта, тэрмін якога заканчваецца ў верасні 2014 года, Церашковіч атрымаў 5 лютага.

Нагадаем, у канцы студзеня рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў адмовіў у працягу працоўнага кантракта Церашковічу. Сенат універсітэта выказаў прынцыповую нязгоду з гэтым рашэннем і звярнуўся да генеральнай асамблеі сузаснавальнікаў універсітэта і кіраўніцкага савета з просьбай адмяніць яго.

Каментуючы факт датэрміновага скасавання кантракта, Церашковіч сказаў, што расцэньвае гэта як «нервовы крок адміністрацыі, істэрычную рэакцыю на падзеі, што адбываюцца ва ўніверсітэце».

«Няма такога ў сусветнай практыцы, каб рэктар звальняў старшыню сената», –– сказаў прафесар. На думку Церашковіча, яго звальненне адбылося менавіта зараз, каб ён не мог узяць удзел у канферэнцыі донараў ЕГУ, якая павінна прайсці 18 лютага ў Вільнюсе. Бо скасаванне працоўнага дагавора, сказаў Церашковіч, азначае і ануляванне права на жыхарства ў Літве.

Прафесар таксама звярну ўвагу, што ў справаздачы Еўрапейскай камісіі асацыяцыі ўніверсітэтаў, якая праводзіла атэстацыю ЕГУ ў 2013 годзе, адзначаныя шэраг парушэнняў у сістэме менеджменту ўніверсітэта. У прыватнасці камісія заўважыла, што пазіцыя проваста (першага прарэктара), заснаваная ў снежні 2013 года, не прапісана ў статуце. Рэкамендавана змяніць склад кіраўніцкага савета ўніверсітэта, уключыўшы туды студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. «Заўвагі справаздачы, –– сказаў Церашковіч, –– супадаюць з тым, пра што гаворыць дэмакратычная платформа «За новы ЕГУ».

Церашковіч зазначыў, што кіраўніцкі савет універсітэта можа адмяніць рашэнне рэктара, на што ён і спадзяецца.

«Яшчэ ўчора я прымаў экзамен у ЕГУ, і ў мяне ўзнікла думка: а раптам гэта мой апошні экзамен? Калісьці мяне прымусілі пакінуць БДУ, у тым ліку з-за супрацоўніцтва з ЕГУ. Думаю, зараз мне вяртацца няма куды, у Беларусі працу ва ўніверсітэце я не знайду», –– сказаў прафесар.

У сярэдзіне студзеня ў ЕГУ зноў абвастрыўся канфлікт паміж адміністрацыяй і сенатам ВНУ, звязаны з правядзеннем рэформы прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта. Адміністрацыя настойвае, што змены адбываюцца ў сувязі з наступнай акрэдытацыяй ВНУ для паляпшэння ўмоў працы выкладчыкаў і адпавядаюць нормам Мінадукацыі Літвы. У сваю чаргу прадстаўнікі дэмакратычнай платформы «За новы ЕГУ» заяўляюць, што пры абвяшчэнні конкурсу на замяшчэнне выкладчыцкіх пасадаў адміністрацыя ўніверсітэта наўпрост ўмяшалася ў дзейнасць сената і фактычна прысвоіла яго паўнамоцтвы.

Платформу «За новы ЕГУ», якая атрымала большасць на выбарах у сенат універсітэта 19 лістапада, стварыла група выкладчыкаў, нязгодных з «аўтарытарным стылем кіравання» адміністрацыі.

***

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЕГУ аднавіў працу ў Вільні ў статусе беларускага ўніверсітэта ў выгнанні.

Каментары4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць