З Масквы. Блог Алеся Чайчыца99

Дваццаць год, як няма Алеся Адамовіча

Беларусы Масквы распачалі сэрыю мерапрыемстваў па ўшанаваньні пісьменьніка.

У нядзелю споўнілася роўна дваццаць год, як памёр Алесь Адамовіч, вялікі беларускі пісьменьнік ХХ стагодзьдзя.

Актывісты некалькіх беларускіх арганізацый Масквы сёньня ўсклалі кветкі да памятнае шыльды ў ягоны гонар. У аўторак плянуецца прысьвяціць Адамовічу занятак маскоўскай «Мовы ці кавы», таксама плянуецца правесьці вечар ягонае памяці.

Акрамя таго, што ён быў выбітным літаратарам, Адамовіч актыўна выступаў з крытыкай таталітарнага савецкага рэжыму, раскрываў праўду пра Чарнобыль.

Уласна, ягоная актыўная дзейнасьць вакол Чарнобыля і выклікала ціск на Адамовіча з боку ўладаў БССР, у выніку якога ён вымушаны быў зьехаць у Маскву.

Здабыўшы славу пісьменьніка, Адамовіч выкарыстоўваў свой аўтарытэт для таго, каб падымаць важныя для грамадзтва тэмы.

Жывучы ў Маскве, Адамовіч захоўваў сувязі зь Беларусьсю, быў сярод кіраўнікоў Маскоўскага Таварыства Беларускай Культуры імя Ф. Скарыны, падтрымліваў кантакты зь Беларускім Народным Фронтам, падпісаў ліст з прапановай зрабіць «Ваяцкі марш» дзяржаўным гімнам Беларусі.

Пры гэтым ён не стараніўся і маскоўскага грамадзка-палітычнага жыцьця: быў народным дэпутатам СССР, актыўна падтрымліваў дэмантаж камуністычнага рэжыму ў 1991 годзе, выступаў у абарону дэмакратыі падчас маскоўскіх беспарадкаў у 1993 годзе.

Адамовіч злучаў Беларусь і Расею, быў мостам паміж нашымі краінамі — пры гэтым будучы нацыянальна сьвядомым беларусам і ня будучы сталіністам або славянафільскім шавіністам. Гэта вельмі рэдкае спалучэньне якасьцяў — нагэтулькі рэдкае, наколькі і неабходнае нам для будаўніцтва нармальных, раўнапраўных і канструктаўных беларуска-расейскіх дачыненьняў.

* * *

Пара фільмаў пра Алеся Адамовіча:

«Встречный иск», фільм Юрыя Хашчавацкага (1989)

«Кардыяграма» — пасьмяротны фільм-партрэт, рэжысэр Міхаіл Жданоўскі (1997)

Каментары9

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць