Свет

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

Дарлін Грэм Нордан, малодшая сястра ўплывовага сенатара-рэспубліканца ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэма, які раптоўна памёр у мінулыя выхадныя, часова зойме яго месца ў Кангрэсе ЗША. Аб яе прызначэнні 13 ліпеня абвясціў губернатар Паўднёвай Караліны Генры Макмастар.

Дарлін Грэм Нордан (справа), прызначаная часовым сенатарам ЗША пасля смерці брата Ліндсі Грэма. Фота: AP Photo / Sean Rayford

«Для мяне вялікі гонар папрасіць яго малодшую сястру Дарлін Грэм завяршыць яго справу», — заявіў губернатар.

Прыняць такое рашэнне рэкамендаваў асабіста прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які назваў гэта выдатным жэстам павагі да памяці памерлага палітыка.

Дарлін Грэм Нордан будзе выконваць абавязкі сенатара да заканчэння бягучага тэрміну яе брата — да студзеня 2027 года. Пасля прыняцця прысягі яна ўвойдзе ў гісторыю як першая жанчына, якая прадставіць Паўднёвую Караліну ў Сенаце ЗША.

Раптоўная смерць палітыка цалкам змяніла планы на лістападаўскія выбары, дзе Грэм балатаваўся на пяты тэрмін і лічыўся бясспрэчным фаварытам. Цяпер у штаце прызначаны экстранныя праймерыз на 11 жніўня, падчас якіх рэспубліканцы вызначаць новага кандыдата на пасаду сенатара.

Ліндсі Грэм раптоўна памёр увечары 11 ліпеня ва ўзросце 71 года. Паводле папярэдніх высноў судмедэкспертаў, прычынай стала расслаенне аорты на фоне атэрасклерозу.

Яшчэ за дзень да трагедыі, 10 ліпеня, амерыканскі палітык знаходзіўся з візітам у Кіеве, дзе сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і наведваў прадпрыемства па вытворчасці вайсковых беспілотнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч22

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці40

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі2

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў4

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч22

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць