Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ
Каля Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перад пачаткам вечаровай праграмы «На вышыні» сабралася вялікая колькасць ахвотных трапіць на дыджэй-сэт, заўважыла выданне «Анлайнер».

Каля ўваходу на аглядную пляцоўку ўтварылася доўгая чарга, якая спачатку цягнулася ўздоўж будынка, а пазней перамясцілася ўсярэдзіну.

Арганізатары паведамілі, што адначасова на даху могуць знаходзіцца не больш за 500 чалавек, таму наведвальнікаў запускалі паступова.

Тыя, хто ўжо трапіў на аглядную пляцоўку, слухалі электронную музыку і сустракалі захад сонца, любуючыся панарамай Мінска з вышыні.

Трапіць на мерапрыемства можна было па звычайным квітку на аглядную пляцоўку.

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары