Меркаванні1414

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная

«Жыве ўяўленне, што бізнэс-практыкі са сферы, якая стала паспяховай шмат у чым праз спрыяльную міжнародную кан'юнктуру і волю Божую, можна спакойна і лёгка скапіяваць і маштабаваць на дзяржаўнае ўпраўленне, абарону і палітычную сферу. ЛІчбавізаваць дзеля лічбавізацыі», — піша ў сябе ў фэйсбуку бізнэс-аналітык Максім Маханькоў.

Міхаіл Фёдараў. Фота: AP Photo/Dan Bashakov

Канфлікт ва Украіне вакол пасады міністра абароны, персанальны канфлікт Фёдарава і Сырскага, а таксама рэакцыя ўкраінскага грамадства на гэты канфлікт падсвяціла адзін цікавы феномен.

Скажу адразу, я не буду крытыкаваць ні Фёдарава, ні Сырскага, ні любога іншага ўкраінскага вайскоўца ці цывільнага, занятага ў абароне, якія разам бароняць Украіну ад русафашысцкай гадзіны — хвала і павага кожнаму з іх.

Але пра пратэсты ўсё ж сказаць варта. Абсалютна ўпэўнены ў тым, што большасць людзей выйшла на пратэсты не за Фёдарава як такога. Больш за тое, я абсалютна ўпэўнены, што большасць пратэстоўцаў у прынцыпе сабе слаба ўяўляюць, як ацэньваць эфектыўнасць працы міністра абароны падчас вайны. Без абраз, кіеўскія хіпстары з кавярняў трэцяй хвалі, айцішнікі, і інтэлектуальна-крэатыўная бурбалка.

Большасць людзей (акрамя вайскоўцаў, у якіх ёсць канкрэтныя прэтэнзіі да Сырскага) падтрымліваюць Фёдарава, бо ў постсавецкай Усходняй Еўропе дагэтуль жыве інфантыльнае ўяўленне пра міністэрскую пасаду як такую, якая мусіць быць чыста бюракратычна-тэхнакратычнай. Палітычны складнік часта проста ігнаруецца (альбо проста выносіцца за дужкі), а між іншым ён застаецца ключавым.

Жыве моцная і невыкараняльная вера ў непагрэшнага тэхнакрата (якая ў выпадку з Фёдаравым памножаная на раздзьмутае эга ўсходнееўрапейскай IT-бурбалкі, якая лічыць сябе пупам зямлі). Жыве ўяўленне, што бізнэс-практыкі са сферы, якая стала паспяховай шмат у чым праз спрыяльную міжнародную кан'юнктуру і волю Божую, можна спакойна і лёгка скапіяваць і маштабаваць на дзяржаўнае ўпраўленне, абарону і палітычную сферу. Лічбавізаваць дзеля лічбавізацыі.

Мала хто разумее, што гэта так не працуе, і што нават у краіне, якая ваюе, міністр абароны гэта палітычная пасада. І калі ты прайграеш апаратную барацьбу — ты ідзеш з пасады. І ніякая статыстыка па колькасці распрацаваных дронаў і іншых тэхнічна-бюракратычных дэталяў не можа гэта перакрэсліць.

Сіл і перамогі ўкраінскаму войску і палітычнаму кіраўніцтву.

Каментары14

  • Слава Україні
    17.07.2026
    Адзіны міністр за якога так шмат выйшло народа у́ падтрымку
  • 1
    17.07.2026
    Беларусам, канечне, відней. Можа, лепш бы сваімі справамі займаліся, замест таго каб вучыць жыццю іншых.
  • .
    17.07.2026
    Аргумент аўтара - толькі ў аспрэчванні міфа пра тэхнакрата.
    Пры гэтым існаванне такога міфа-стэрэатыпа ў грамадстве зусім не азначае, што канкрэтны міністр "выязджаў" толькі на ім.

    Каб рабіць высновы такой упэўненасці, трэба разглядзець ягоныя рэальныя дасягненні, наконт "не палітык" таксама аргументаваць, улічыць планы рэформы сістэмы закупак і г.д.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу101

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх16

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу101

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць