Свет11

Праз шчыльны дым у Пекіне не відаць хмарачосы, аўтастрады перакрытыя

Праз смог у Пекіне раніцай 16 студзеня перакрылі аўтамабільныя дарогі.

Як паведамляе Лента.ру са спасылкай на кітайскае інфармагенцтва «Сіньхуа», перакрытыя аўтастрады ў кірунку Шанхая, Харбіна і Пінгу, а таксама траса Дацын-Гуанчжоу.

Смог пачаў збірацца ў горадзе ў сераду, 15 студзеня, за ноч яго шчыльнасць працягвала расці. На вуліцах не відаць хмарачосы.

Як паведамілі ў пекінскім дэпартаменце па ахове навакольнага асяроддзя, чакаецца, што днём 16 студзеня бачнасць у горадзе будзе ніжэйшая за пяцьсот метраў. Узровень забруджвання дасягнуў «жоўтай» адзнакі, гэта значыць, другой з чатырох па кітайскай шкале.

Высокі ўзровень забруджанасці паветра — пастаянная праблема для Пекіна.

Каб знізіць аб'ём выхлапаў, гарадскія ўлады ўвялі абмежаванні на выкарыстанне аўтамабіляў у буднія дні. Акрамя таго, яны спрабуюць спыняць працу размешчаных паблізу заводаў. Хоць лічыцца, што асноўная прычына забруджвання — аўтамабільныя і прамысловыя выхлапы, у канцы 2013 года ўлады кітайскай сталіцы таксама распарадзіліся зачыніць сотні вулічных шашлычных.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць