Спорт

Футбол. «Нёман» і «Тарпеда-БелАЗ» прабіліся ў шасцёрку мацнейшых

У нядзелю прайшлі матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе — заключны тур першага этапу. Вырашалася, хто фінішуе на 5-м і 6-м запаветных месцах і адпаведна будзе выглядаць склад групаў з 1 па 6 і 7 па 12-е месцы.

«Нёман» перамог у Гродне мінскае «Дынама» — 3:1 і гарантаваў сабе месца ў шасцёрцы мацнейшых. У шасцёрцы таксама застаецца і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», нягледзячы на паразу ад БАТЭ — 0:2.

«Белшына» — «Славія» — 2:2, «Дняпро» — «Шахцёр» — 2:0, «Мінск» — «Гомель» — 0:0, «Дынама» Брэст — «Нафтан» — 2:1.

Выніковае становішча і склад будучых шасцёрак

1–6. Шахцёр — 49, БАТЭ — 48, Дынама Мінск, Гомель — 34, Нёман — 30, Тарпеда-БелАЗ — 28.

7–12. Белшына — 28, Мінск — 25, Дынама Брэст — 24, Дняпро — 23, Нафтан — 21, Славія — 16.

«Тарпеда-БелАЗ» абышло «Белшыну» за кошт лепшага балансу ў асабістых сустрэчах (0:1, 3:1).

Матчы другога этапу пройдуць у два колы (кожны клуб згуляе па 10 гульняў).

У 23-м туры згуляюць 14–15 верасня:

першая шасцёрка: «Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ — «Неман», «Дынама» Мінск — «Гомель».

2-я шасцёрка: «Белшына» — «Славія», «Мінск» — «Дняпро», «Дынама» Брэст — «Нафтан».

***

«Шахцёр» і БАТЭ згуляюць 21–22 верасня ў Салігорску і 1–2 лістапада ў Барысаве.

«Дынама» і БАТЭ згуляюць 5 і 6 кастрычніка ў Барысаве і 23 лістапада ў Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску60

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць