Здарэнні11

Расіянін, які пратараніў на «БМВ» беларускую мяжу, атрымаў чатыры гады калоніі

Да 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прыгавораны 23-гадовы грамадзянін Расіі, які на аўтамабілі «БМВ» незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі. Прыгавор яму вынес 19 красавіка суд Брэсцкага раёна.

Як паведаміў БелаПАН Аляксандр Плышэўскі, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне па справе, расіянін, які доўгі час жыў у Германіі, 21 студзеня 2013 года ў аўтадарожным пункце пропуску «Дамачава» ў парушэнне ўстаноўленага парадку праходжання мытнага і пагранічнага кантролю незаконна перасёк мяжу на аўтамабілі «БМВ».

«Кіруючы ім на вялікай хуткасці, ствараючы рэальную небяспеку жыццю і здароўю людзей, якія знаходзіліся ў пункце пропуску, малады чалавек наўмысна пашкодзіў чатыры шлагбаумы, знішчыў яшчэ адзін комплект шлагбаума, што стаяць на балансе Брэсцкай мытні, пасля чаго скрыўся», — паведаміў Плышэўскі.

22 студзеня расіянін і «БМВ» былі знойдзены ў адным з сельскіх населеных пунктаў Брэсцкага раёна. Маладога чалавека затрымалі. 25 студзеня ў дачыненні да яго была абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Разам з коштам работ па замене і аднаўленні пашкоджанай і знішчанай маёмасці абвінавачаны прычыніў мытні ўрон, які ацэнены ў 29 млн. 747 тыс. 393 рублі. Гэтая сума была кампенсавана ім у поўным аб’ёме ў ходзе разгляду справы ў судзе.

Тым не менш суд прызнаў расіяніна вінаватым па ч. 1 арт. 371 (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку) і ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Як адзначыў Плышэўскі, у ходзе папярэдняга расследавання судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што малады чалавек «усведамляў характар сваіх дзеянняў, кіраваў імі, у прымяненні прымусовых мер бяспекі і лячэнні не мае патрэбы».

«У судовым пасяджэнні расіянін прызнаў сваю віну поўнасцю і раскаяўся ў зробленым. Свае дзеянні растлумачыў тым, што быў расстроены з-за страты працы ў Германіі, трапіўшы пад скарачэнне, сваркай са сваёй дзяўчынай і маці. Паводле слоў абвінавачанага, ён ехаў у Расію, дзе жыве бацька, з намерам застацца там жыць», — дапоўніў дзяржабвінаваўца.

Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць