Грамадства11

У красавіку ў Мінску адчыніцца дабрачынная крама «KaliLaska»

Сюды можна будзе прынесці непатрэбныя рэчы ў добрым стане.

— Такія крамы ўжо на працягу 70 гадоў паспяхова працуюць у Еўропе і ў Расіі, — распавядае газеце «Мінскі кур’ер» каардынатар праекту KaliLaska Алеся Пчолка. — Дзейнічаем па аналогіі. З нашай дапамогай можна пазбавіцца ад непатрэбных, але дыхтоўных рэчаў.

Ідэю праекта Алеся падгледзела ў Санкт-Пецярбургу і вырашыла апрабаваць ў нас:

— Вярнуўшыся ў Мінск, стала высвятляць, ці трэба гэта каму-небудзь у нас. Паразмаўляла са сваімі роднымі і сябрамі, пачула іх рэакцыю і пачала актыўна рыхтаваць адкрыццё крамы. У мяне знайшліся памочнікі, з якімі мы цяпер усё робім разам.

У Мінску краму KaliLaska будзе прымаць у гараджан непатрэбныя рэчы. Большая іх частка адразу адправіцца ў дабрачынныя арганізацыі, а самыя цікавыя і модныя патрапяць на прылавак.

Сродкі, атрыманыя ад продажу, пойдуць на пакрыццё выдаткаў: арэнду, падаткі, камунальныя плацяжы, у перспектыве — зарплату прадаўцу. Цяпер уся праца будуецца на добраахвотных пачатках.

— Толькі каля 20 адсоткаў рэчаў, якія аддалі ў краму, будуць прадавацца за грошы. Асноўная частка адразу ж адправіцца па месцы прызначэння, — кажа Алеся Пчолка. — На кожны прадмет усталюем невысокую цану: максімальныя межы — 100-200 тысяч рублёў, незалежна ад іх рэальнага кошту. На атрыманыя сродкі пасля ўсіх неабходных плацяжоў будзем праводзіць дабрачынныя акцыі: дапамога гарачай ежай бяздомным, тэматычныя семінары.

Куды адправяцца ахвяраваныя ў краму рэчы?

— Цяпер у нас ёсць дамоўленасць з установай «Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства», а таксама з «Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», — кажа суразмоўца.

Напрыканцы стваральнікі крамы распавялі, чаму заняліся гэтым праектам:

— Каманда Kalilaska — гэта аб'яднанне сяброў і аднадумцаў, якія вырашылі зрабіць нешта карыснае для навакольнага свету. Бо дапамагаць тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, — лагічны і натуральны ўчынак. Спадзяемся, што новы для Беларусі спосаб збору сродкаў на дабрачынныя патрэбы прыжывецца і здабудзе сваіх паслядоўнікаў.

Крама адкрыецца па адрасе: праспект Незалежнасці, 58, корп. 6, на другім паверсе будынка былога цэха завода «Белвар». Для таго каб патрапіць на адкрыццё, неабходна ўзяць з сабой непатрэбную, але прыдатную для выкарыстання рэч. У далейшым ахвяраванні прымуць штодня з 10.00 да 18.00.

Што можна аддаць?

— Кнігі (не падручнікі);

— Сувеніры, цацкі;

— Абутак ў добрым стане;

— Коўдры, ручнікі, пасцельная бялізна;

— Сталовыя прыборы, посуд;

— Адзежу, у тым ліку і дзіцячую;

— Сумкі, заплечнікі і т. п.

Больш падрабязна пра ўмовы перадачы рэчаў чытайце на сайце крамы.

Крама «KaliLaska» ў фэйсбуку, Вконтакте.

Каментары1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць