Архіў

Увагу на зьмест

Як удзельнік сходу кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у Чарнігаве 20 лютага лічу за неабходнае пракамэнтаваць водгук «НН» («Беларускі Чарнігаў», 25.02.2005).

Аўтар водгуку сп.Жолудаў чамусьці вырашыў не заўважыць важнай, на наш погляд, прапановы Рады беларускай інтэлігенцыі. Яна абмяркоўвалася ў эмацыйнай дыскусіі і, хоць супраць яе выступілі некаторыя вядомыя і ўплывовыя асобы, была прынятая абсалютнай большасьцю ўдзельнікаў (толькі трое супраць). Гэта прапанова аб стварэньні каардынацыйнага цэнтру экс-кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах.

Створаная міжпартыйная структура аб’яднае тых, хто даказаў сваю здольнасьць да рэальнай справы, мае за сабой «разагрэтыя» падчас выбарчай кампаніі акругі, у якіх добра ведаюць сваіх кандыдатаў, вераць ім і аддалі галасы за іх. Такім чынам узьнікае магчымасьць сыстэмна, збалянсавана і мэтанакіравана праводзіць працу ва ўсіх акругах, на ўсёй тэрыторыі краіны, а гэта вельмі важны крок у кансалідацыі дэмакратычнай грамадзкасьці ў пэрспэктыве прэзыдэнцкіх выбараў.

Мяркую, што чытачам «НН» варта ведаць пра гэта рашэньне чарнігаўскага сходу.

Што да заўвагі сп.Жолудава наконт «сухасьці» прамовы старшыні Рады інтэлігенцыі сп. Коласа, які выступіў з прапановай аб стварэньні названага каардынацыйнага цэнтру, яна была даволі эмацыйнай. Карэспандэнтам, якія асьвятляюць такія мерапрыемствы, усё-такі варта зьвяртаць увагу ня толькі на эмацыйнасць ці сухасьць прамоў, але ў першую чаргу на іх зьмест.

Зьміцер Сідаровіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць