Архіў

Кроў, шакаляд, самалёты

Беларусы ўцягнутыя ў канфлікт у Кот-д’Івуары

Дагэтуль адзіным на 100% даказаным беларускім сьледам на Беразе Слановай Косткі застаецца паходжаньне «бацькі» знішчальнікаў «Су» Паўла Сухога, які нарадзіўся ў Глыбокім у 1895 г. А вось ці сядзелі беларусы за штурваламі размаляваных «пад акулаў» зьнішчальнікаў Су-25, якія расстралялі дзевяць францускіх міратворцаў ды аднаго амэрыканца, дагэтуль невядома. Міністарка абароны Францыі Мішэль Альё-Мары ды намесьнік кіраўніка эўрапейскага камандаваньня ЗША генэрал Чарльз Ўолд сьцьвярджаюць, што так.

Міністэрства абароны Кот- д’Івуару пераконвае, што налёт зьдзейсьнілі івуарыйскія пілёты, а беларусы-мэханікі толькі абслугоўвалі самалёты. А МЗС Беларусі паведамляе, што грамадзян краіны па дзяржаўнай лініі ў Кот-д’Івуары ўвогуле няма.

«Як жа няма, калі ёсьць у мяне дакумэнты — у мяне ў партфэлі ляжаць: міжурадавае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусяй і Кот-д’Івуарам аб вайсковай узаемадапамозе ў пляне абслугоўваньня тэхнікі…» — абурыўся ў эфіры радыё «Свабода» камандзір брыгады з 15 авіятараў (сярод іх чатыры беларусы), седзячы ў аэрапорце сталіцы краіны Абіджане пад прыцэламі расейскамоўных жаўнераў францускага Замежнага легіёну (ці не было й сярод іх нашых суайчыньнікаў?). Праз тыдзень авіятараў вызваляюць, пра што паведамляе нават МЗС Расеі, пакуль наша МЗС працягвае «правяраць зьвесткі».

Калі ня толькі ЗША, але й краіны Эўразьвязу адна за другой шчыльней займаліся «беларускім пытаньнем», Францыя трымалася крыху ўбаку. Цяпер і ёй Беларусь наступіла на мазоль. Ублытанасьць беларускіх вайскоўцаў у канфлікт у Кот-д’Івуары пагоршыць адносіны з Францыяй.

Толькі ў аўторак МЗС Беларусі прызнала, што сярод пятнаццаці авіятараў, затрыманых Замежным легіёнам, чацьвёра сапраўды маюць беларускае грамадзянства. Між тым, клішэ «беларускія найміты» ўжо замацавалася ў францускай прэсе.

Алесь Кудрыцкі

***

Эканоміка адной з самых багатых (у мінулым) краінаў Заходняй Афрыкі — Кот-д’Івуару ўжо шмат гадоў моцна залежыць ад сусьветных цэн на какаву ды каву. Гэтая афрыканская краіна зьяўляецца галоўным вытворцам какавы на плянэце (41% сусьветнай вытворчасьці) і ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых вытворцаў кавы. Унікальны клімат дазваляе зьбіраць два ўраджаі какавы на год. У 15-мільённым Кот-д’Івуары 800 тысяч чалавек задзейнічаны ў «какававай» галіне. Праўда, многія з работнікаў плянтацый ня маюць івуарыйскага грамядзянства, а міжнародныя СМІ сьцьвярджаюць, што 90% какавы вырабляецца з выкарыстаньнем працы дзяцей-нявольнікаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Трафіменка

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць