Архіў

Ня трэнэрская справа

Cталi вядомыя склады адборачных групаў да футбольнага чэмпiянату сьвету’2006.

Гэтым разам нашыя супернiкi — зборныя Iталii, Славенii, Шатляндыi, Нарвэгii ды Малдовы. Толькi з славенцамi нашыя не сустракалiся ў ранейшых адборах, усе астатнiя — старыя знаёмцы.

Многія адмыслоўцы лiчаць, што маем шанец заняць другое месца ў гэтай групе — першае ўсё ж аддаюць iтальянцам. Мiж тым падставы для радасьцi няма й блiзка. Возьмем сярэднеарытмэтычнае месца нашых супернiкаў у рэйтынгу ФIФА. У мiнулым адборы яно складала 42,25, i тыя самыя адмыслоўцы называлi нашую групу «групай сьмерцi». Цяпер гэты паказьнiк роўны 44. Розьніца невялікая. А Беларусь займае ў гэтым рэйтынгу сьцiплы 84-ы радок.

Падcтавай для радасьцi, мабыць, стала тое, што сярод наймацнейшых камандаў, якiя выбiралiся зь першых двух кошыкаў, «самыя-самыя» гранды нам ня трапіліся. Гэта й прадвызначыла iлюзiю «слабасьцi» нашай групы. Сапраўды, Iталiя ды Славенiя — ня Чэхiя з Галяндыяй (якiя, дарэчы, зноў трапілi ў адну групу). Але ж з складу ўсiх астатнiх кошыкаў нам выпалi, бадай, самыя моцныя каманды. Вось сумарныя вынiкi гiсторыi ўзаемадачыненьняў зборнай Беларусi зь цяперашнiмi супернiкамi па групе: у дзесяцi гульнях дзьве перамогi, тры нiчые i пяць паразаў. Розьнiца мячоў 7—16.

Пакуль да пачатку гульняў ёсьць яшчэ час, нам нiшто не перашкодзiць спадзявацца, што ў нас будзе нарэшце моцная «дарослая» каманда, што ўвальюцца новыя сiлы, што «пераасэнсуюць» Саша i Вадзiк…

«…Родзiну нада любiць, луччэ нада любiць Родзiну», — зноў скажа сусед, гледзячы на асьцярожную валтузьню хлопцаў у зялёна-чырвонай форме на аксамiтна-зялёнай траве. Цi пасьпее iх навучыць гэтаму трэнэр? Цi не пазнавата, калi гэтаму вымушаны вучыць трэнэр?

Аляксандар Урбановiч

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць