Архіў

Атрымай, Хусэйне, трактар

№ 11 (273), 22 сакавіка 2002 г.


Атрымай, Хусэйне, трактар

Чаканьні Беларусі і Іраку не супадаюць

Цэлых 6 дзён у Менску знаходзілася дэлегацыя Іраку на чале з намесьнікам прэм’ер-міністра — міністрам фінансаў гэтай краіны Хікматам аль-Азаві. Напярэдадні магчымай вайны антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з Амэрыкай супраць рэжыму Садама перамовы з Азаві набываюць злавеснае адценьне.

 

Афіцыйнай мэтай іракцаў быў удзел у пасяджэньні беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-гаспадарчым супрацоўніцтве, сустрэчы з Лукашэнкам, Хвастовым, Пракаповічам, Мясьніковічам і наведваньне “шэрагу прадпрыемстваў і арганізацыяў”. Тэмай перамоваў быў магчымы ўдзел Беларусі ў стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх трактароў на заводзе ў Скандэрыі, рэканструкцыі заводу шклатары ў Рамадзі, аднаўленьні сыстэмы водазабесьпячэньня аднаго з кварталаў Багдаду, стварэньні зборачнай вытворчасьці “МАЗаў”.

Будаваць заводы і нават пастаўляць грузавікі ў Ірак Беларусь можа толькі з дазволу ААН, якая пэрыядычна касуе нейкую частку беларускіх кантрактаў з Іракам. Бо супрацоўніцтва з Багдадам ажыцьцяўляецца ў рамках праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне і мэдыкамэнты”, а эмбарга, уведзенае ААН супраць Іраку пасьля вайны 1991 г., калі ён паспрабаваў захапіць суседні Кувэйт, застаецца ў сіле. У цэлым таваразварот з Іракам у 2001 г. дасягнуў 26093 тыс. даляраў і цалкам складаецца з нашага экспарту. Беларусь прадае Іраку трактары, грузавікі, запчасткі, шыны.

Аднак, як сказаў у Менску ірацкі міністар, “мы маглі б знайсьці іншыя вобласьці, апрача эканомікі, каб разьвіваць і ўмацоўваць нашае супрацоўніцтва”. На фоне заяваў прадстаўнікоў ЗША, заклапочаных інфармацыяй пра тое, што беларусы мадэрнізавалі сыстэму супрацьракетнай абароны Іраку й рыхтавалі спэцыялістаў для абслугоўваньня комплексаў С-300, падобныя намёкі гучаць шматзначна. Лягічна меркаваць, што на парозе вайны іракцы прыехалі гаварыць зусім не пра піўныя пляшкі. Нездарма яны цярпліва чакалі, пакуль Лукашэнка вернецца з Інсбруку, дзе ён тыдзень катаўся на лыжах.

Былы міністар замежных справаў Андрэй Саньнікаў у інтэрвію радыё “Рацыя” ня выключыў, што беларускія ўлады проста выконваюць ролю пасярэдніка паміж Іракам і Расеяй. Масква, на думку Саньнікава, ня хоча пэцкаць рукі і перамаўляцца з Багдадам наўпрост. У часе апошніх візытаў у Маскву віцэ-прэм’ера Іраку на высокім узроўні не прымалі.

Вашынгтон тым часам зьбірае сілы для ўдару па Садаме. Гэтай тэме было прысьвечанае турнэ віцэ-прэзыдэнта ЗША Чэйні па Блізкім Усходзе. Лукашэнка з уласьцівай яму бравадай заявіў у аўторак: “Мы катэгарычна супраць ваеннага ціску на Ірак. А тым больш супраць узброеных атакаў”. Аднак пазыцыя Менску ў гэтым выпадку нікога ў сьвеце не цікавіць. І ў Менску гэта разумеюць. Гучнымі заявамі Лукашэнка проста спрабаваў кампэнсаваць несупадзеньне чаканьняў Беларусі і Іраку ад двухбаковых адносінаў. Ірак хацеў бы больш шчыльнае вайскова-тэхнічнае каапэрацыі ў розных кірунках. Беларусь жа не рашаецца на такую рызыку, баючыся жорсткае рэакцыі Захаду. Усё, на што гатовы Менск, — прыкрываць Маскву ў яе кантактах з Багдадам. Ісьці далей за Расею Менск не гатовы. Затое ўзамен за быццам бы “асаблівыя” адносіны з багдадзкім рэжымам-парыем Менск хацеў бы замацавацца на ірацкім рынку, лічачы яго пэрспэктыўным.

Выгады ад супрацоўніцтва з Іракам досыць сумнеўныя, затое сам факт кантактаў з самым адыёзным арабскім дыктатарам робіць замежную палітыку Лукашэнкі-Хвастова надзвычай прыступнаю для крытыкі апазыцыі. Працяглы візыт Азаві пацьвердзіў, што Беларусь, тым ня менш, не гатовая замарозіць сувязі з краінамі-хуліганкамі. Таму застаецца наладзіць экспарт “БелАЗаў” у Зымбабвэ, каб факт утварэньня сусьветнае кааліцыі краінаў “сапраўды народнае дэмакратыі” можна было лічыць зьдзейсьненым.

Мікола Бугай

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць