Архіў

Сьвятлана Курс. Скончыла век

№ 1 (210), 3 — 9 студзеня 2001 г.


 

Скончыла век

31 сьнежня 2000 г. сканала Вера Церлюкевіч. Яна не ступіла разам з намі ў Трэцяе Тысячагодзьдзе, аднак на свае хаўтуры сабрала мноства лю-дзей.

2 студзеня труну зь целам прывезьлі да пад’езду дома на Розачцы, дзе й адбылося адпяваньне й разьвітаньне. Яе маленькая кватэра не ўмясьціла б і дзясятай часткі яе сяброў. Схуднелы, зжаўцелы твар спн.Веры быў закінуты ў неба. Яе зь цяжкасьцю можна было пазнаць. Рак страўніка зьеў за тры месяцы… Сябры даставалі ёй наркотыкі, з-за якіх у апошнія дні яна ўжо нікога не пазнавала.

Адпяваў а.Леанід Акаловіч, псальмы й “Магутны Божа” сьпяваў хор пад кіраўніцтвам Аляксея Галіча. Кветкі, сьвечкі, сум.

Разьвітальныя словы сказалі Мікола Анцыповіч, Вінцук Вячорка, Валянцін Голубеў, Юры Хадыка, Алесь Чахольскі.

Яшчэ ў лютым 2000 г. спн.Вера падала ў суд на Зімоўскага за абразу гонару й годнасьці тысячаў удзельнікаў Маршу Свабоды, энэргічна ўдзельнічала ў працэсе, аднак суд вырашыў, што “адмарозак” – проста эпітэт, цалкам дапушчальны для беларускай журналістыкі.

Вера Церлюкевіч паходзіла са зьнішчанай Чарнобылем вёскі Высокі Борак Краснапольскага раёну. Сябры кажуць, яна езьдзіла на вясковыя могілкі штогод. На хаўтурах сябры задумаліся, што ж загубіла Веру ў 59 гадоў? Чарнобыль? Праца на трактарным заводзе? Падзеньне з крану й калецтва? Страйкі, галадоўкі, турма, штрафы, змаганьне з маёрам Гірэлем і іншымі міліцыянтамі? Жыцьцё яе не было лёгкім. І да перамогі здаровага розуму ў Беларусі яна не дажыла.

Хай жа з вышыні назірае за нашым змаганьнем і перамогамі. Мы будзем памятаць яе — бясстрашную Веру.

Сьвятлана Курс


Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць