Колькасць падпісчыкаў афіцыйнай старонкі партугальскага футбаліста мадрыдскага «Рэала» Крыштыяну Раналду ў сетцы Facebook дасягнула 50 мільёнаў.
Галоўны супернік Раналду ў спрэчцы за званне найлепшага футбаліста свету — аргенцінец Ліянэль Месі з «Барселоны» — на дадзены момант сабраў «усяго» 38 мільёнаў падпісчыкаў. Яшчэ больш ад партугальца адстаюць такія зоркі футбола, як іспанец Андрэс Ін’еста (11 мільёнаў), брытанец Уэйн Руні (10,5 мільёна), бразілец Неймар (7 мільёнаў).
«Дасягнуць 50 мільёнаў — гэта неверагодна.Я хачу падзякаваць Вам, вось Вам і Вам таксама. Усім, хто падтрымлівае мяне ўсе гэтыя гады. Мне б сапраўды хацелася, каб мы з вамі дзялілі ўсе лепшыя моманты. Найлепшае наперадзе. Дзякуй усім», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы Раналду у Facebook.
А каго Вы з вядомых людзей падпісаныя ў Facebook і Twitter?
Каментары