Улада

Саньнікаву мытня вярнула грошы, канфікаваныя год таму

Мытная служба аэрапорту «Менск—2» вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года.

Мытная служба аэрапорта «Менск—2» вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года. З моманту канфіскацыі мінуў роўна год.

«Дзе знаходзіліся мае грошы, ці праводзілася нейкая экспертыза, нічога не паведамілі. У лісце з мытні толькі гаворыцца, што купюры ім «вярнулі». Гэта значыць, нейкая міфічная арганізацыя на тры літары, толькі праз год, аддала мытнікам мае грошы. Выбачэнняў ніхто не прынёс», — паведаміў Андрэй Саннікаў.

Праваабаронцу затрымалі 26 сакавіка 2006 года ў менскім аэрапорце пасля прыбыцця з Лондана. Падчас нагляду ў яго былі канфіскаваныя 1.040 даляраў ЗША і 260 Еўра. Нягледзячы на тое, што Саннікаву ўручылі акт аб асабістым надглядзе, у якім адзначаецца, што ён не правозіў ніякіх забароненых для ўвозу рэчаў, мытнікі заявілі, што сума грошай у валюце, якая ім перавозіцца, можа быць фальшывай.

На неаднаразовыя звароты праваабаронцы ў мытню аэрапорта «Менск‑2» Саннікаву спачатку адказвалі, што яго выпадак разглядаецца ў Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, а пасля паведамілі, што ім займаюцца ў КДБ. У ліпені 2006 года каардынатара Хартыі’97 выклікалі ў інспекцыю па падатках і зборах г. Менска, дзе яму паведамілі, што па заданні намесніка міністра па падатках і зборах А. Дарашэнкі інспекцыі даручана запатрабаваць у праваабаронцы тлумачэнні па канфіскаванай мытняй валюце. Акрамя таго, ад Саннікава патрабавалі прадставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за перыяд 2005 года.

Усё патрабаванні інспекцыі праваабаронца выканаў, але ў снежні 2006 года яго зноў выклікалі ў інспекцыю Першамайскага раёна сталіцы і патрабавалі прадставіць тлумачэнні па прыбытках і маёмасці за перыяд з 1991 года па цяперашні час, уключна тлумачэнні па канфіскаванай валюце.

На пачатку студзеня 2007 года Андрэй Саннікаў звярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёна Менска і пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай даць тлумачэнні з нагоды неправамерных дзеянняў афіцыйных органаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць