Усяго патроху1616

Ласёў, якіх бачылі раніцай у Парку Чалюскінцаў, падстрэлілі

У іх пацэлілі снатворным.

Каля 20.30 супрацоўнікі МНС і ветэрынарнай службы здолелі загнаць двух сімпатычных ласёў, якіх раніцай людзі бачылі ў мінскім Парку Чалюскінцаў.

Ратавальнікі дагналі іх у лесапаркавай зоне, воддаль атракцыёнаў.
У жывёлін стралялі снатворным. Спачатку з далёкай адлегласці. Потым, калі жывёлы пападалі, адзін з ратавальнікаў падцікаўся да іх і дадаткова ўкалоў снатворнае шпрыцом. Асцярожнасць абгрунтаваная:
адным ударам вострага капыта лось можа забіць чалавека.

Як распавядаюць відавочцы,

пераследаваць лясных гасцей давялося па ўсім парку, шакаваўшы не адну закаханую парачку ў зацішным кутку.

Непадалёк чакаў грузавік. Пагрузка сонных ласёў цягнулася цэлую гадзіну, да 21.30. Як паведаміў супрацоўнік МНС,

ласіцу і гадавалае ласяня, якія забрылі ў Мінск, адвязуць у Чыжоўскі заапарк і выпусцяць у вальер.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць