Грамадства1717

Бандарэнка выехаў у Польшчу на кансультацыю з дактарамі

Ён разглядае магчымасць лекавання за мяжой.

3 мая былы палітвязень Зміцер Бандарэнка выляцеў з Мінска ў Варшаву. Яго жонка Вольга паведаміла, што муж хоча пракансультавацца там наконт магчымага лячэння. За кратамі ён перанёс дзве аперацыі: яму выдалілі міжпазванковую грыжу і абсцэс на назе. Стан здароўя не палепшаў.

Разам з тым, Бандарэнка паўтара года не бачыўся з дачкой, якая жыве ў польскай сталіцы.

Самалёт Зміцер абраў на той выпадак, каб было недалёка вяртацца, калі б яго ўнеслі ў спісы невыязных. Але пытанняў пры праходжанні мяжы не ўзнікла.

Па словах Вольгі Бандарэнка, муж вернецца ў Беларусь дзён праз пяць.

Змітра Бандарэнку асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010. Ён з'яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Прашэнне аб памілаванні палітвязень напісаў 1 лютага. 15 красавіка яго выпусцілі на свабоду. За ім ўстаноўлена «прафілактычнае назіранне». І пры выездзе за межы Мінска больш чым на месяц ён павінен папярэджваць органы ўнутраных справаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць