Грамадства

Справа ў дачыненні да Дзяніса Дашкевіча з Рагачова прыпынена

25 красавіка суд Рагачоўскага раёна прыпыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча.

Як паведаміў БелаПАН актывіст, адміністрацыйны пратакол вернуты ў міліцыю, супрацоўнікі якой і складалі яго. У дачыненні да Дашкевіча быў складзены пратакол па арт. 9.21 КоАП (парушэнне аўтарскіх правоў) па заяве галоўнага рэдактара раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна. Ён звярнуўся ў пракуратуру з заявай, што з сайта раённай газеты былі перадрукаваны без дазволу матэрыялы на сайце vrogacheve.ru, тым самым аўтарскія правы выдання былі парушаны. З пракуратуры заява была пераадрасавана ў міліцыю. Супрацоўнікі РАУС прыйшлі да высновы, што Дзяніс Дашкевіч з’яўляецца адміністратарам сайта vrogacheve.ru і нясе адказнасць за публікацыі на гэтым рэсурсе.

«Я не з’яўляюся адміністратарам сайта, і суд не змог даказаць адваротнае. Таксама ў судзе параўноўваліся матэрыялы на сайце раённай газеты і нашым інтэрнэт-рэсурсе. Суддзя не прыйшла да высновы, што гэта перадрукоўка, бо матэрыялы былі рознымі. Суд не змог даказаць маёй віны», — пракаментаваў актывіст.

Паводле слоў Дашкевіча, 17 красавіка, калі ішло першае пасяджэнне суда, сайт vrogacheve.ru быў узламаны невядомымі. «Там з’явіўся артыкул нібыта ад майго імя са зневажальным зместам і папрокамі ў адрас апазіцыянераў і праваабаронцаў. Пазней з сайта зніклі ўсе навіны, была знішчана ўся наша база. Цяпер мы працуем над аднаўленнем рэсурсу», — дадаў малады чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць