Ежа1919

Кавярні Менска: CoffeeBox

Прыгожы інтэр’ер, самаабслугоўванне і наяўнасць Wi-Fi — вось тры кіты, на якіх трымаюцца ўстановы такога кшталту.

Кавярня CoffeeBox

ГЦ «Сталіца», пр. Незалежнасці, павільён 411

Ст. метро Плошча Перамогі, пр. Незалежнасці, 39

+375 17 227-29-23

Плошча Незалежнасці — месца, вядомае амаль кожнаму беларусу. Знакамітая гэтая плошча не толькі снежаньскімі падзеямі 2010-га, але і сваёй архітэктурнай выразнасцю. Дом урада Лангбарда, Чырвоны касцёл, ацалелыя прыбытковыя дамы на Савецкай, прыгожы фантан ды гандлёвы цэнтр «Сталіца» — вось што вабіць сюды мінчукоў і турыстаў. Менавіта пра адну з кавярняў у «Сталіцы» і пойдзе гаворка сёння.

Кавярня CoffeeBox, якая месціцца на найніжэйшым узроўні гандлёвага цэнтра «Сталіца», з’яўляецца прадстаўніком тыповага і ўжо даволі звыклага праекта для Заходняй Еўропы: сціплы, але прыгожы інтэр’ер, самаабслугоўванне і наяўнасць Wi-Fi — вось тры кіты, на якіх трымаюцца ўстановы такога кшталту. Звычайна яны арыентаваныя на моладзь, а менавіта студэнтаў, у якіх кава і інтэрнэт шчыльна ўвайшлі ў культуру працы і адпачынку.

Што ўнутры?

Нельга сказаць, што інтэр’ер вылучаецца непаўторнасцю: лёгкія прыглушаныя колеры, недарагая мэбля, мноства фотаздымкаў на сценах — карацей кажучы, надзейны і правераны на іншых установах варыянт. Але ёсць і тое, што вылучае CoffeeBox з гэтага шэрагу — шматлікія паліцы, з якіх кожны можа ўзяць шахматы, даміно і іншыя настольныя гульні. Да кавы магчыма падабраць цікавую кнігу, якую потым нават дазволена панесці дадому (пры ўмове, што вы пакінеце ў кавярні не менш цікавую замену). Прыемна, што сусветна вядомая з’ява пад назвай бук-кросінг добра прыжылася і ў Мінску.

Што па цэнах?

Цэны ў CoffeeBox больш «еўрапейскія», чым «дэмакратычныя». Той выпадак, калі два гэтыя словы не ўжываюцца разам і маюць абсалютна розны сэнс.

Вось некаторыя прыклады:

Эспрэса — 10 890

Амерыкана (120 г, 240 г) -12 120, 20 260 р Латэ (200 г, 300 г, 400 г) -16 390, 18 610, 25 980.

Айс кава — 23 010

Да кавы гасцям прапануюцца розныя даволі смачныя кандытарскія вырабы ад 4 500 да 8 500 руб.

Маё меркаванне

CoffeeBox — гэта кавярня, дзе прыемна прабавіць першую палову дня. Трэба зайсці, каб паглядзець на фотавыставы, якія там часам ладзяцца, пагуляць у даміно або пачытаць «Нашу Ніву» пад кубачак смачнай кавы. Не мае сэнсу, калі вы шукаеце арыгінальнасці або «пад ціскам» эканоміі.

* * *

Зваротная сувязь з аўтарам: [email protected].

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Шоўмен Перлін прыехаў у Варшаву і здзівіўся, што там ніхто не святкуе 9 Мая. У каментарах патлумачылі17

Лукашэнка заявіў пра намер пераносіць у Беларусь парэшткі савецкіх салдат з еўрапейскіх краін21

Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць4

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга17

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць