Эканоміка55

Беларусь: Паставак зброі ў Кот-д'Івуар не было

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абверг інфармацыю, што з’явілася 19 красавіка ў інтэрнэце, пра тое, што нібыта мелі месца незаконныя пастаўкі краінай зброі ў Кот-д’Івуар.

«З’яўленне ў шэрагу СМІ чарговай дэзінфармацыі пра пастаўкі, якія нібыта мелі месца, зброі з Рэспублікі Беларусь у Кот-д’Івуар, што з’яўляецца парушэннем санкцый ААН, у Дзяржкамваенпраме разглядаюць як элемент наўмыснай дэструктыўнай інфармацыйнай кампаніі, скіраванай на падрыў іміджу нашай дзяржавы, сведчаннем чаму з’яўляецца з’яўленне такіх інфармацыйных „вутак“ з пэўнай перыядычнасцю», — заявіў БелаПАН прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

Паводле яго слоў, «несумленныя аўтары такіх „сенсацый“ забываюць пра тое, што ў пачатку сакавіка 2011 года ААН ужо прыносіла афіцыйныя прабачэнні Рэспубліцы Беларусь за памылковую інфармацыю пра тое, што нібыта мелі месца пастаўкі баявых верталётаў у Кот-д’Івуар у абыход санкцый ААН».

Лаўранюк падкрэсліў, што ўпаўнаважаныя беларускія дзяржаўныя органы, якія ўваходзяць у сістэму экспартнага кантролю, актыўна супрацоўнічаюць у тым ліку і з групай экспертаў па Кот-д’Івуары ў межах выканання палажэнняў адпаведных рэзалюцый Савета бяспекі ААН.

«У сувязі з гэтым, Дзяржкамваенпрам афіцыйна заяўляе, што Беларусь строга выконвае рэзалюцыі ААН, пры гэтым пастаўкі спецыфічных тавараў (работ, паслуг) замежным партнёрам ажыццяўляюцца выключна ў адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права. У Беларусі створана нацыянальная сістэма экспартнага кантролю, якая адпавядае ўсім міжнародным стандартам і выключае магчымасць несанкцыянаваных паставак аб’ектаў экспартнага кантролю, што неаднаразова пацвярджалася, у тым ліку і экспертамі ААН», — заявіў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

«Любімая газета Пуціна» апублікавала «інтэрв’ю з духам Жырыноўскага»3

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе8

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць