Меркаванні

Правал сцэнару “кіраваных выбараў”

Казулін расказаў усё, што ведаў. Няма падставаў не давяраць ягоным расказам — ён жа ва ўсім гэтым удзельнічаў. Карціна адкрылася, скажам шчыра, жудкая. Трохі няясна, праўда, на што разьлічваюць сьпічрайтэры экс-рэктара: няўжо ж выбарцы захочуць памяняць аднаго прадстаўніка гэтай, як Казулін лічыць, “кодлы” на другога?

Казулін расказаў усё, што ведаў. Няма падставаў не давяраць ягоным расказам — ён жа ва ўсім гэтым удзельнічаў. Карціна адкрылася, скажам шчыра, жудкая. Трохі няясна, праўда, на што разьлічваюць сьпічрайтэры экс-рэктара: няўжо ж выбарцы захочуць памяняць аднаго прадстаўніка гэтай, як Казулін лічыць, “кодлы” на другога?

Казулін гаворыць гучна і пра ўсё, але ні слова — пра выхад народу на плошчу.

Дзіўнаватая гісторыя з вынікамі экзыт-полу за месяц да выбараў пацьвердзіла: ніхто галасоў лічыць не зьбіраецца. У такіх умовах вынік палітычнага працэсу вырашыць толькі лічба ўдзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту. Астатняе, што б ні гучала, будзе выпускам пары ў сьвісток.

Можна спрачацца пра крыніцы й мэты актыўнасьці Казуліна — пэўныя аналітыкі называлі яго кандыдатурай Расеі, — аднак адно зь яе вынікае безумоўна: сцэнар “хуткацечных кіраваных выбараў” праваліўся. Рэйтынг дэмакратычнага кандыдата вырас да такой ступені, што ўсім астатнім палітычным гульцам прыйшлося рабіць тэрміновыя захады.

ТВ-выступы кандыдатаў аказаліся самымі эфэктыўным спосабам агітацыі. Ці значыць, што тактыка Мілінкевіча “ад дзьвярэй да дзьвярэй” была памылкаю? Падаецца, менавіта актыўнасьць незалежнага грамадзтва вымусіла ўладу памяняць стратэгію і пачаць складанейшую гульню, прапусьціўшы на экран бесцэнзурныя словы.

Як спалохаліся ўлады сустрэчы Мілінкевіча з выбарцамі на плошчы Свабоды! Лідзія Ярмошына нават назвала яе “амаральнай”. Аляксандар Фядута на гэта заўважыў, што яна як чалавек на тэхнічнай пасадзе дарэмна пераймае на сябе функцыі Героя Беларусі Філарэта і ацэньвае, што маральна, а што не. “Тым больш, што маральнасьць самой спн.Ярмошынай дужа праблематычная”, — іранізуе А.Фядута. Яна, гэтая маральнасьць, напрыклад, маўчыць, калі побач у Палацы Рэспублікі за дзяржаўны кошт іншы кандыдат праводзіць фактычна агітацыйную сустрэчу з выбарцамі, не трывожаць яе і паводзіны дзяржаўных СМІ.

А ў сталіцы робіцца нешта новае. Сёньня я бачыў машыну з партрэтам Мілінкевіча на шыбе. У многіх крамках і ўстановах вісяць вялізныя партрэты Мілінкевіча — што гэта, калі не прыкметы сымпатый. Нарэшце давялося пабыць у адной сядзібе, што мае дачыненьне да ягонай кампаніі: цугам ідуць людзі, патусуюцца-патусуюцца, заграбуць у пакет 20—30 улётак і іншай “друкаванай прадукцыі агітацыйнага характару” і ідуць упрочкі. Кожны, трэба разумець, у свой пад’езд. Так і просіцца на язык: жыве Беларусь.

Каментары

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць