Эканоміка44

У Беларусі здымаюцца ўсе абмежаванні на вываз тавараў фізасобамі

Адпаведную пастанову прыняў Саўмін.

У Беларусі 15 лютага адмяняюцца абмежаванні і забароны на вываз фізічнымі асобамі спажывецкіх тавараў за мяжу, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пастановай Саўміна ад 6 лютага 2012 года № 124 прызнана, што страціла сілу пастанова ўрада ад 11 чэрвеня 2011 года № 755 «Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку».

Чэрвеньскай пастановай быў зацверджаны пералік тавараў і нормы іх вывазу фізічнымі асобамі, пры перавышэнні якіх падлягаў выплаце спецыяльны збор.
Таксама быў прыняты пералік тавараў, часова забароненых да вывазу фізасобамі. Зараз усе абмежаванні і забароны з 00.00 15 лютага 2012 года здымаюцца, удакладнілі ў ДМК.

Нагадаем, згодна з пастановай № 755, у пераліку часова забароненых да вывазу тавараў значыліся бытавыя халадзільнікі і маразільнікі вытворчасці ЗАТ «Атлант»; газавыя пліты СП «Брэстгазаапарат»; цэмент вытворчасці ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», РУП «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», сінтэтычныя мыйныя сродкі ААТ «Бархім», а таксама крупы і макаронныя вырабы незалежна ад вытворцы.

У пералік тавараў, вываз якіх нармаваны, былі ўключаны: свініна і мяса птушкі, цукар, мука, сычужныя сыры (можна было вывозіць не больш як 2 кг); масла сметанковае (1 кг); тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці (2 пачкі); мясныя і малочныя кансервы (5 бляшанак). Пры перавышэнні гэтых норм фізасобы абавязаны былі выплачваць спецыяльны збор, памер якога складаў двухразовую сярэднюю цану тавару.

Забарона і абмежаванні не тычыліся вывазу згаданых тавараў у краіны Мытнага саюза — Расію і Казахстан.

Варта зазначыць, што з чэрвеня мінулага года ў Беларусі таксама дзейнічаюць абмежаванні на вываз фізасобамі аўтамабільнага паліва. Паводле звестак ДМК, на яго абмежаванні застаюцца. Кантроль за вывазам паліва ўстаноўлены пастановай Саўміна № 753.

Пытанне ўвядзення вышэйпералічаных абмежавальных мер абмяркоўвалася 10 чэрвеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым.

Лукашэнка тады звярнуў увагу на праблему «актыўнага вывазу ў сумежныя краіны сацыяльна значных тавараў, у тым ліку аўтмабільнага паліва, прадуктаў харчавання, на якія цэны ў Беларусі значна ніжэйшыя, чым у суседзяў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць