Літаратура66

Даследаванне: філолаг Бахцін мог прысвоіць сабе працы рэпрэсаваных навукоўцаў пра Дастаеўскага

Філолаг Міхаіл Бахцін мог прысвоіць сабе чужыя працы, напісаныя ў 1930-я гады рэпрэсаванымі навукоўцамі Паўлам Мядзведзевым і Валянцінам Валошынавым.
Да такой высновы прыйшлі выкладчыкі жэнеўскага ўніверсітэта Жан-Поль Бранкар і Крысціян Бата пасля пяці гадоў даследаванняў, паведамляе «Наша Газета».

«Даследаваўшы творы Бахціна, Жан-Поль Бранкар пераканаўся, што тэкстам савецкага лінгвіста чагосьці бракуе. У прыватнасці, працы, падпісаныя Валошынавым, і астатнія працы Бахціна рэзка адрозніваліся. Мы проста вырашылі старанна супаставіць гэтыя тэксты, а затым уцягнуліся ў цяперашняе расследаванне, і задуманы першапачаткова артыкул выліўся ў кнігу на 600 старонак», — кажа Крысціян Бата.

Пытанні навукоўцаў выклікала аўтарства кнігі 1929 года «Праблемы творчасці Дастаеўскага», якая лічыцца адной з галоўных працаў Бахціна. Як адзначаюць даследчыкі, біёграфы Бахціна сцвярджалі, што з 1920-х па 1960-я ў лінгвіста быў творчы застой і ён амаль не публікаваўся. Акрамя таго, у снежні 1928 года ён быў асуджаны па абвінавачанні ў рэлігійнай прапагандзе і адпраўлены адбываць пакаранне на Салаўкі. Праз год Бахціна перавялі пад хатні арышт. Пры гэтым кніга пра Дастаеўскага ў Бахціна выйшла ўсяго праз некалькі месяцаў.

Як лічаць жэнеўскія даследчыкі, блізкія да Бахціна навукоўцы Павел Мядзведзеў і Валянцін Валошын маглі дапамагчы яму сабраць і апублікаваць працу пра Дастаеўскага, каб аднавіць яго сумленнае імя.

«На нашу думку, адбылося наступнае. Імкнучыся дапамагчы сябру і калегу аднавіць рэпутацыю, якая пахіснулася ў вачах уладаў, Мядзведзеў, які працаваў у той час у выдавецтве, дзе і выйшла праца пра Дастаеўскага, і Валошын, які прысвяціў знакамітаму пісьменніку тэму сваёй дысертацыі, сабралі ўрыўкі тэкстаў, пачатых раней Бахціным, і зляпілі з іх цэласны твор», — растлумачыў Жан-Поль Бранкар.

Акрамя таго, навукоўцы з Жэневы нагадваюць, што ў 60-я, калі перавыдавалася кніга Бахціна пра Дастаеўскага, навуковец не змог унесці ў тэкст якія-небудзь сур’ёзныя папраўкі або дапаўненні, што таксама выклікае пытанні. Да гэтага моманту ні Мядзведзева, ні Валошынава жывых ужо не было: Мядзведзева расстралялі ў 1938 годзе, а Валошынаў памёр ад туберкулёзу яшчэ ў 1936-м.

Каментары6

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць