Грамадства44

Юрась Навіцкі трымае сухую галадоўку, у пятніцу — суд

Пагоршыўся стан арыштаванага на 15 сутак блогера і фатографа, сябры Руху “За Свабоду” Юрася Навіцкага (Шпак – Рыжова). Раней ён абвясціў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў сухую галадоўку.

Навіцкі быў затрыманы за ўдзел у акцыі ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня ў Мінску. Але асудзілі яго за хуліганства. Па словах прэсавага сакратара Руху “За Свабоду” Арцёма Лявы, пратэстуючы супраць незаконнага рашэння суда, актывіст пачаў галадоўку, а некалькі дзён назад адмовіўся і ад ўжывання вады.

- Ён не згодны з прысудам. Сфабрыкавалі справу, што ён лаяўся матам у аддзяленні міліцыі. Аказваецца, тры дні, як ён абвясціў сухую галадоўку. Яму стала кепска, выклікалі “хуткую”, вазілі ў бальніцу. Зараз ён ізноў у ізалятары. Заўтра будзе суд, разгляд скаргі. Цікава, што суддзя прысудзіць, можа злітуецца ды адпусціць, бо яму сядзець ажно да другога.

Юрась Навіцкі набыў вядомасць тым, што падчас акцый пратэсту фатаграфаваў пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі і спецслужб,
якія сочаць, затрымліваюць, здымаюць на відэа ўдзельнікаў пратэстаў. Потым гэтыя здымкі ён выстаўляў у інтэрнэце. Менавіта за здымкі міліцыі ён быў арыштаваны першы раз, напачатку лістапада, падчас шэсця і мітынгу ў Лошыцкім Яры. Тады яго асудзілі на 12 сутак па артыкуле адміністрацыйнага кодэксу “хуліганства”.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць