Здарэнні1717

Полудня бралі аўтаматчыкі

Суседзі намесніка міністра ўнутраных спраў міліцыі Яўгена Полудня распавялі падрабязнасці яго затрымання.

Суседзі намесніка міністра ўнутраных спраў міліцыі Яўгена Полудня распавялі падрабязнасці яго затрымання.

Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў узяты пад варту ў канцы мінулага тыдня. Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Блізкія палкоўніка пакуль знаходзяцца ў стрэсавым стане і журналістам не адказваюць (у лукашэнкаўскай сістэме адкрытасць са СМІ можа каштаваць дорага). Але суседзі Яўгена Полудня распавялі, што падчас затрымання палкоўніка амаль цэлую ноч у вокнах ягонага дома гарэла святло, а ўвечары каля плота дзяжурыў мікрааўтобус з узброенымі людзьмі.

Яўген Полудзень жыве ў прыватным доме на ўскраіне Менска, палову якога, па словах суседзяў, набыў больш за дзесяць гадоў таму.

«Машын панаехала сюды шмат, хлопцы з аўтаматамі з мікрааўтобуса не выходзілі, — расказвае сусед Полудня. — Спачатку падумаў, што гэта міліцэйскія справы, а потым пачуў навіну, што палкоўніка, аказваецца, затрымалі…»

Яўген Полудзень быў затрыманы ў канцы мінулага тыдня. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Справа распачатая 8 снежня па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). «Генеральнай пракуратурай створана следчая група, праводзіцца расследаванне», — адзначылі ў ведамстве.

Ураджэнец вёскі Жытомля. што ў Гродзенскай вобласці, Яўген Полудзень стаў намеснікам кіраўніка МУС — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі ў 2009 годзе.

Ён асабіста камандаваў разгонам многіх мітынгаў і дэманстрацый.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць