Усяго патроху3535

«Рабіць інтымны пірсінг часам прыходзяць сямейныя пары»

Мінчукі робяць не толькі тунэлі і плагі, але і карсеты. Бр-р-р...

Праколатым брывом ці пупком сёння наўрад ці каго здзівіш. У пошуках іміджу ды новых адчуванняў маладыя і не вельмі беларусы робяць «тунэлі» ў вушах, прабіваюць пераноссе і носяць завушніцы ў… інтымных месцах.

Мінскі пірсер з «Салона 3000», Уладзімір Федарук, займаецца пракалываннем розных частак цела з 15 гадоў (зараз яму 23). У 2007 Уладзімір праславіўся тым, што за 52 хвіліны здолеў утыкнуць у цела сваёй сяброўкі ажно 378 медыцынскіх іголак.

«Наша Ніва»: Якія віды пірсінгу часцей робяць беларусы?

Уладзімір Федарук: Часцей за ўсё да нас звяртаюцца, каб пракалоць пупок, вушы ці нос. Пупок — гэта звычайны пракол.

Праз пару гадоў, відаць, цяжка будзе знайсці дзяўчыну, якая не мае там завушніцы.
Тое ж тычыцца і носа. Хто любіць насіць дарагія ювелірныя ўпрыгожванні — гэта дадатковая нагода «начапіць» золата.

«НН»: Ці носяць упрыгожванне ў пупку падчас цяжарнасці?

УФ: Па-рознаму. Адны здымаюць завушніцу за пару тыдняў да родаў, іншыя — за некалькі месяцаў. Пасля цяжарнасці дзірка можа зарасці. Некаторыя прыходзяць потым перапракалываць.

«НН»: Якія ёсць супрацьпаказанні для пірсінгу?

УФ: Гэта наяўнасць радзімак, нейкіх скурных ці алергічных рэакцый, экзэмы ў месцы праколу. Калі чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення, нават на наступны дзень пасля ўжывання такіх рэчываў не рэкамендуецца рабіць пракол. Сасуды пашыраюцца, і будзе шмат крыві.

Пры дрэннай згушчальнасці крыві зноў-такі пірсінг непажаданы.
Быў выпадак: паставілі звычайны «цвічок». Пайшла кроў. Каб спыніць яе, пайшло некалькі бутэлечак перакісу. Пры экстрэмальных відах (як інтымны пірсінг) мы запытваем, ці ёсць хваробы сэрца.

«НН»: Даведка ад доктара патрабуецца?

УФ: Не. Усё ж такі чалавек, які вырашыў пракалоць тое ці іншае месца на целе, мусіць сам ведаць пра сваё здароўе.

«НН»: Што Вы адносіце да экстрэмальных відаў пірсінгу?

УФ: Усё тое, што не класіка. То бок не вуха, нос, пупок, брыво ці вусны. Хоць зноў-такі,

і ў вуху можна зрабіць экстрэмальны пракол.
Напрыклад, «тунэлі». Альбо пракалоць храсток такім чынам, каб адно ўпрыгожванне праходзіла праз некалькі дзірак.

«НН»: Што такое септум, брыдж і пласкасны пірсінг?

УФ:

Септум — гэта пракол пераносся.
Мяркую, што папулярным стала дзякуючы вакалісту Prodigy Кейту Флінту. Брыдж — пракол носавай перагародкі. Пласкасным называюць пірсінг на шыі, хвастцы, руках. Часам робяць каля лакця, зверху над грудзямі. «Мінус» такіх праколаў — даволі цяжка зажываюць. Больш за 50% зробленых работ не прыжываюцца, нават пры наяўнасці якасных упрыгожванняў з біяпласту ці тытану.
Кошт такіх упрыгожванняў — $7—15.
Часам людзі шкадуюць грошай на якасныя ўпрыгожванні. Некаторыя віды пірсінгу, як пракол паміж пальцаў (звычайна паміж вялікім і указальным), я называю «пірсінг аднаго дня» — зрабіць і пафоткацца. Гэта надзвычай непрактычна. Рукі — бруднае месца, пірсінг тут зажывае даволі доўга.

«Карсет» — яшчэ адзін прыклад пірсінгу аднаго дня для фотасесіі.

Робіцца на спіне ў выглядзе некалькіх парных праколаў кольцамі, паміж якімі потым перацягваецца стужка (як быццам вы зашнуроўваеце карсет).
Рабіць яго можна, але трэба мець чалавека, які б дапамагаў даглядаць гэту «прыгажосць».

«НН»: Як даўно ў нас з’явілася мода на «тунэлі» ў вуху?

УФ: Гадоў 8 таму гэта яшчэ было дзівацтвам. Дзіркі ў вушах расцягвалі хто чым: ад зубачыстак да калпачкоў ад ручак.

Першапачаткова лепш зрабіць «тунэль» на 6-8 мм, не болей. Пры большым памеры можа парвацца мочка вуха (калі яна малая).
Ёсць такая разнавіднасць завушніц, як плагі (калі не бачна дзіркі). У мяне быў «тунэль» на 1 см. Прахадзіў з ім паўгода, потым недзе за месяц «тунэль» зацягнуўся.

Калі вы вырашылі расцягнуць вуха больш, чым на 13 мм, то вярнуць першапачатковы стан можна будзе толькі хірургічным шляхам. А гэта у некалькі разоў даражэй за сам пракол.

Апроч вушэй, «тунэлі» робяць на вуснах (але рэдка) і на носе.

«НН»: Па інтымны пірсінг часта звяртаюцца?

УФ: Так, і ў апошні час усё болей.

Інтымны пірсінг — гэта пракол саскоў і непасрэдна полавых органаў.
Існуе шмат відаў і назваў такіх праколаў. Адзін з самых распаўсюджаных праколаў для жанчын — капюшон клітара. Найбольш вядомы для мужчын — «Прынц Альберт».

«НН»: Гэта, напэўна, вельмі балюча, ці выкарыстоўваецца анестэзія?

УФ: Мы ўвогуле не робім анестэзію. Пракол менш балючы, чым увядзенне анестэтыка. Так, бывае, што кліенты крычаць падчас працэдуры.

Дарэчы, жанчыны трываюць лепш за мужчын.
Сам пракол — гэта секунда. Балюча толькі ў гэты момант. Ну і безумоўна, чалавек хвалюецца, паколькі інтымны пірсінг не самы звычайны. Плюс інтымнага пірсінгу — ён адносна добра зажывае. З інтымным пірсінгам праблем меней, чым, напрыклад, з праколатым языком, калі некалькі тыдняў ёсць абмежаванні ў ежы. Аднак калі вы зрабілі пірсінг у інтымным месцы, то 3-4 тыдні варта ўстрымацца ад сэксу.

«НН»: Ці ўплывае пірсінг саскоў на кармленне грудзьмі?

УФ: Было шмат прыкладаў таго, што з праколатым саском малака выдзяляецца не менш, чым з непраколатым. Пры правільным доглядзе і якасным упрыгожванні ніякіх праблем не ўзнікае.

«НН»: Хто робіць інтымны пірсінг і для чаго?

УФ: Робяць мужчыны і жанчыны аднолькава. Узрост — ад 18 да 50 гадоў. Прыходзяць і сямейныя пары. Робяць гэта, каб атрымаць новыя адчуванні падчас сэксу.

Але калі чалавека перашпачаткова не задавальняў увесь працэс сэксу, то наўрад ці трэба чакаць цудаў ад пірсінгу.

* * *

Даведка: пракол пупка, вуснаў, мочкі вуха, храстка вуха, язык, нос, брыва каштуе ад 86,5 тысяч рублёў. Экстрэмальны пірсінг – ад 196 тысяч.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць