Грамадства33

Снежань будзе снежным

А на Новы год чакаецца ўмерана марознае, але цалкам камфортнае надвор'е.

Сёлета снежань у Беларусі чакаецца на 1 градус цяплейшы за звычайны і шчодры на ападкі, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Кліматычная норма сярэднямесячнай тэмпературы паветра для снежня складае ад мінус 2 градусаў на паўднёвым захадзе краіны да мінус 5 градусаў па паўночным усходзе.

Анамальна цёплай чакаецца першая дэкада снежня.
Тэмпература паветра ў начны час прагназуецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. У асобныя ночы пры праясненнях паветра можа ахалоджвацца да мінус 5–10 градусаў. У дзённы час тэмпература будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. У сярэдзіне дэкады па поўдні краіны чакаецца 6–9 градусаў ніжэй за нуль.

Другая дэкада па тэмпературным рэжыме будзе блізкая да сярэдніх шматгадовых значэнняў. Уначы прагназуецца ад нуля да мінус 5 градусаў. На працягу дзвюх-чатырох начэй тэмпература паветра панізіцца да мінус 6–13 градусаў.

А ў канцы дэкады ў самыя халодныя ночы пры працяглых праясненнях паветра можа ахалоджвацца да мінус 14–19 градусаў.
Дзённая тэмпература будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у асобныя дні яна складзе 4–8 градусаў ніжэй за нуль.

У трэцяй дэкадзе будзе пераважаць зімовы характар надвор’я.
Начныя тэмпературы будуць вагацца ад мінус 2–7 да мінус 8–15 градусаў. На працягу адной-трох начэй пры пранікненні арктычнага паветра тэмпература паветра можа панізіцца да 16–23 градусаў марозу. Удзень будзе нуль — мінус 7 градусаў.
У найбольш халодныя дні прагназуецца 8–14 градусаў ніжэй за нуль.

падкаў у снежні будзе дастаткова — 110–135 працэнтаў месячнай нормы. І калі ў першай дэкадзе гэта будзе пераважна дождж, то бліжэй да канца месяца — снег і мокры снег. Норма ападкаў для снежня складае 38–57 мм.

Паводле папярэдняга прагнозу,

на Новы год чакаецца ўмерана марознае, але цалкам камфортнае надвор’е.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку4

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады17

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу15

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць