Тэатр

Галоўны прыз «Тэатральнага куфра» дастаўся студэнцкаму тэатру з Екацерынбургу

Моладзевы тэатр-студыя «Галёрка» з Екацерынбурга (Расія) стаў уладальнікам «Вялікага куфра» — прыза глядацкіх сімпатый, галоўнай узнагароды VIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 1 кастрычніка, у заключны дзень фестывалю, які праходзіў у Мінску з 25 верасня.

Прыз за найлепшую сцэнаграфію журы конкурснай праграмы прысудзіла тэатру Віленскага ўніверсітэта Minimum (Літва) за спектакль «Марафон», найлепшай рэжысёрскай працай прызнаная пастаноўка «Сіняя барада — надзея жанчын» Карэн Фраўмаер з тэатра Рурскага ўніверсітэта Studiobühne (Германія).

У намінацыі «Найлепшая актрыса» прыз атрымала артыстка тэатра-студыі «Галёрка» Ірына Сальнікава за ролю ў спектаклі «Гупёшка». Найлепшым акторам прызнаны Каспарс Котанс са студэнцкага тэатра Універсітэта Латвіі, які сыграў у пастаноўцы «У зіхоткай цемры». Найлепшым акторам другога плана стаў артыст тэатра студыі «7-ы паверх» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Васіль Байдак за ролю ў спектаклі «Цудоўны касцюм».

Акрамя галоўных узнагарод партнёры і арганізатары фестывалю таксама заснавалі шэраг спецыяльных прызоў. Так, прыз «За інавацыю і крэатыўнасць» атрымаў тэатр Panaceia Delirante Федэральнага ўніверсітэта Баі (Бразілія), «Найлепшы ансамбль» — тэатр Branko Krsmanovic Белградскага ўніверсітэта (Сербія), «Найлепшая крэатыўная адаптацыя» — тэатр PS09 Віленскага ўніверсітэта прыкладных навук (Літва). Спецыяльны прыз ад Сучаснага мастацкага тэатра атрымалі тэатры «7-ы паверх», бразільскі тэатр Panaceia Delirante і тэатр «Сатрап» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Прызы за камічнасць атрымалі Дзмітрый Сарокін («Сатрап») і Барыс Богдан («Тэатр супраць волі» Моладзевага цэнтра Нарвы, Эстонія).

Дырэктар фестывалю Кацярына Саладуха ў інтэрв’ю БелаПАН выказала меркаванне, што на фоне замежных студэнцкіх тэатраў беларускія калектывы выглядалі не горш. «Вельмі парадавалі беларускія ўдзельнікі, таму што наша праграма ні ў якай меры не саступала замежным тэатрам, гэта адзначалі і сябры журы — прадстаўнікі розных краін, арганізатары, тэатральныя крытыкі», — адзначыла яна.

У цэлым, паводле словаў Саладуха, прадставіўшы якасную тэатральную праграму, фестываль прайшоў паспяхова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку3

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Усе навіны →
Усе навіны

«Становішча адчайнае». У «Газпраме» не ведаюць, куды падзець 60 мільярдаў кубаметраў нераспрададзенага газу9

У Беларусі знойдзены самы арыгінальны спосаб адпужвання кратоў11

Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко2

Украінскі пілот разбіўся на F-16 падчас начной атакі1

Расійскі акцёр, які здымаўся ў серыялах «Вуліцы разбітых ліхтароў» і «Забойная сіла», загінуў на вайне з Украінай10

Студэнт БДУ спрасціў навігацыю мінскага трамвая, новая схема ўжо тэстуецца ў сталіцы. Як вам?11

У Будапешце, нягледзячы на забарону, з рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў прайшоў ЛГБТ-прайд17

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг23

Пасля антыўрадавага мітынгу ў Бялградзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку3

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць