Свет44

У аэрапорце Вільні пабудуюць новы тэрмінал ФОТЫ

Будаўніцтва пачнецца ў пачатку 2027 года.

Канцэпцыя новага тэрмінала прыбыцця аэрапорта ў Вільні. Фота тут і далей: Zaha Hadid Architects

У аэрапорце Вільні, праз які лятаюць па Еўропе і многія беларусы, пабудуюць новы тэрмінал прыбыцця. Дызайн распрацавала сусветна вядомая архітэктурная студыя Zaha Hadid Architects. Яна перамагла ў конкурсе на найлепшую архітэктурную канцэпцыю, які праводзіла кампанія Lithuanian Airports.

Чакаецца, што будаўніцтва новага тэрмінала пачнецца ў пачатку 2027 года. Завяршыць яго плануюць да канца 2028 года.

Стары будынак перастаў адпавядаць патрэбам аэрапорта.

«Нашымі ключавымі мэтамі з'яўляюцца функцыянальнасць і выдатная якасць абслугоўвання пасажыраў. Мы рады, што архітэктурная канцэпцыя, якая перамагла, адлюстроўвае гэтыя прыярытэты, прапаноўваючы арыгінальныя рашэнні. У прапанаваным дызайне гарманічна спалучаюцца сучасная, арыентаваная на будучыню інфраструктура і культурная самабытнасць Літвы», — сказаў Сімонас Барткус, генеральны дырэктар Lithuanian Airports.

Як тлумачыць студыя Zaha Hadid Architects, іх праект аб'яднае ўсе тэрміналы аэрапорта ў адзіны комплекс. 

Новы тэрмінал будзе спраектаваны такім чынам, каб забяспечыць плаўную інтэграцыю з цягнікамі, аўтобусамі, веласіпедамі і іншымі відамі транспарту. Праект уключае ў сябе экалагічна чыстыя рашэнні, такія як сістэмы збору дажджавой вады, азеляненне, матэрыялы з прыродных рэсурсаў. 

Дызайнеры паспрабавалі гарманічна спалучыць літоўскую культурную самабытнасць з сучасным дызайнам. Форма тэрмінала заснавана на геаметрыі ромба і трыкутніка, натхнёна традыцыйнымі літоўскімі матывамі. Новы тэрмінал і Прывакзальная плошча задуманы як адзінае цэлае.

Архітэктары, чые канцэпцыі трапілі ў пяцёрку найлепшых на конкурсе, раздзеляць прыз у памеры 120 000 еўра.

У 2025 годзе ў віленскім аэрапорце адкрыўся новы тэрмінал вылету.

Каментары4

  • Aleksandr L.
    29.06.2025
    Мінск-3
  • Nk
    29.06.2025
    Абу, разумею - сарказм.
    Але адкуль такое пашкоджанае ўспрыманне свету?
    Літоўцы пакутавалі ад саўка, але нічога не разбураюць. Дарэчы, у старым будынку есць і калоны, і пазалота, і выява краіны.)
    І літоўцы ім ганарацца. Нічога не разбураюць. Усе будынкі стаяць па ўсей краіне.
    А большасць беларусаў і расейцаў у Мінск-3 адразу узбуджаюцца і ржуць са старога будынка. Ім патрэбна ўсе разбурыць і пабудаваць усе ў стылі мадерновага "Эура".
    Сапраўды, савок - ен у галавах... Там яго трэба перамагчы, а не ў наваколлі..
  • Для побега толпы невероятных в США
    29.06.2025
    Гыыы

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання9

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ16

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы12

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць