Вайна66

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра правядзенне спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі акупаванага Крыма, у выніку якой былі пашкоджаныя некалькі расійскіх вайсковых аб'ектаў, у тым ліку і тры караблі рознага тыпу.

Дэсантны карабель «Ямал». Фота ілюстрацыйнае

Па інфарцыі СБУ, удалося паразіць тры расійскія вайсковыя судны, у тым ліку вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», а таксама яшчэ адзін карабель, тып якога не ўдакладняецца. Акрамя таго, паведамляецца пра магчымыя пашкоджанні супрацьдыверсійнага катара.

Таксама пад удар трапілі іншыя аб’екты: элементы сістэм сувязі, радыёлакацыйная станцыя і паліўныя рэзервуары на нафтабазе. Усё гэта звязана з вайсковай інфраструктурай і лагістыкай.

Такія дзеянні накіраваныя на аслабленне вайсковага патэнцыялу Расіі, у тым ліку яе флоту, і на парушэнне забеспячэння войскаў.

Каментары6

  • Ага
    18.04.2026
    Украинцы молодцы!? Ага. Все "их" успехи - исключительно результат финансовой, технологической и военной поддержки Запада, которая в результате перевода его экономики на военные рельсы уже возрастает и будет расти дальше. На что Россия, естественно, будет отвечать по целям на Украине (пока). И как результат - от экономического потенциала Украины почти ничего не останется.
  • Алесь
    18.04.2026
    Ага, натуральна, што расейская агрэсія моцна пашкодзіла Ўкраіне і яе развіццю, і адмаўляць гэта было б глупствам. Але Ўкраіна ў любым выпадку выстаіць. Бо яна перажыла найбольш складаныя часы, калі Трамп скасаваў амерыканскую падтрымку, а Орбан сабатаваў еўрапейскую, і калі ў -20 расейскія варвары імкнуліся замарозіць украінскія гарады. А вось перспектывы Расеі выглядаюць змрочна пры любым раскладзе. Бо спыненне вайны азначае вяртанне ў Расею сотняў тысяч абураных вайсковай паразай і скасаваннем крывавых даходаў оркаў, якія зробяць у Расеі тое ж, што ў 1917 зрабілі "рэвалюцыйныя матросы". А неспыненне вайны працягвае пагаршаць сітуацыю ўнутры, што здольнае стварыць на фронце хутчэй за ўсё не новага Прыгожына, а паважанага вайскоўцамі баявога генерала кшталту Карнілава. І ў адрозненні ад фраера Прыгожына ён ужо не павядзецца на гэбэшныя разводкі Пуціна і абяцанкі Лукашэнкі, ніякі Золатаў яго не спыніць і ён нарэшце дойдзе да Крамля. Каб даказаць лаяльнасць новай уладзе ды схаваць канцы ў ваду, дзейныя паплечнікі Пуціна самі скінуць яго ў возера на Валдае.
  • Прыкмета
    18.04.2026
    Ага, калі ў маскаля падгарае, значыць украінцы ўсё робяць правільна!

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым15

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць