Свет22

Міністр замежных спраў Арменіі заклікаў Сяргея Лаўрова не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Арменіі

«Гэта прававы працэс і ўнутраная справа Арменіі. Лепш бы Лаўрову не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ерэвана», — параіў Арарат Мірзаян.

Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян заклікаў міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Арменіі. Пра гэта Мірзаян заявіў на сумеснай прэс‑канферэнцыі з старшынёй вышэйшага прадстаўніцтва ЕC па замежных справах і палітыцы бяспекі — віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Каяй Калас 30 чэрвеня ў Ерэване, каментуючы словы Лаўрова пра сітуацыю ў Арменіі, піша News.am.

Сяргей Лаўроў, выступаючы на прэс-канферэнцыі па выніках Савета міністраў замежных спраў АДКБ у Кыргызстане, даў ацэнку падзеям у Арменіі, дзе разгарэўся канфлікт урада Пашыняна з прадстаўнікамі Армянскай апостальскай царквы.

«Падзеі ў гэтай краіне — яе ўнутраныя справы, але напады на царкву выклікаюць занепакоенасць: Царква заўсёды была адной з ключавых апораў армянскага грамадства, і нам бы вельмі не хацелася, каб гэтая царква падвяргалася неабгрунтаваным нападам без якіх-небудзь сур’ёзных падстаў», — заявіў Лаўроў.

«Да прэс‑канферэнцыі паспеў азнаёміцца з каментаром любімага калегі — Лаўрова. Інфармацыя Лаўрова няпоўная і непраўдзівая. Калі не памыляюся, ён выкарыстаў выраз «барацьба ўладаў супраць царквы». Інфармацыя Лаўрова не адпавядае рэчаіснасці, у Арменіі не вядзецца барацьба ўладаў супраць царквы. Тое, што ён мае на ўвазе, ўключае ўдзел некалькіх царкоўнікаў у палітычнай дзейнасці», — заявіў Мірзаян.

Як дадаў Мірзаян, па інфармацыі праваахоўнікаў, ідзе гаворка пра ўдзел у падрыхтоўцы або ініцыяванні незаконнага перавароту.

«Гэта прававы працэс і ўнутраная справа Арменіі. Лепш бы Лаўрову не ўмешвацца ва ўнутраныя справы РА», — параіў Мірзаян, адрасуючы аналагічны заклік расійскім дэпутатам і медыя. Па яго меркаванні, яны павінны з вялікай павагай ставіцца да суверэнітэту Арменіі і ніколі больш не ўмешвацца ў справы Арменіі.

**

У пачатку мінулага тыдня сілавікі затрымалі архіепіскапа, лідара руху «Свяшчэнная барацьба» Баграта Галстаняна, а таксама суд задаволіў хадайніцтвы аб арышце дэпутата Нацыянальнага сходу Нагорнага Карабаха Давіда Галстаняна, памочніка архіепіскапа Баграта Галстаняна Маўсеса Шарбацяна, блогера Армена Алексаняна і палкоўніка запасу Міграна Махсудзяна тэрмінам на два месяц.

Следчы камітэт Арменіі 25 чэрвеня распаўсюдзіў заяву, згодна з якой удзельнікі і арганізатары «Свяшчэннай барацьбы» планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў у Арменіі і замах на звяржэнне ўлады.

У падрыхтоўцы, як сцвярджаецца, удзельнічалі розныя асобы, у тым ліку былыя паліцэйскія і вайскоўцы. СК таксама апублікаваў шэраг аўдыязапісаў, у апазіцыі гэта адмаўляюць.

Таксама прэм'ер Пашынян неаднаразова рабіў нападкі на кіраўніцтва Армянскай апостальскай царквы і яе кіраўніка каталікоса Гарэгіна ІІ.

Каментары2

  • Тенденция
    30.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    30.06.2025
    Гонят русских из Закавказья. Гонят сраным веником.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць