Эканоміка

Рэпетытарам знізілі падатак

Стаўка адзінага падатку для рэпетытараў зніжана ў Мінску да Br90 тыс.

Стаўка адзінага падатку для рэпетытараў — фізічных асоб зніжана ў Мінску на Br45 тыс. — са Br135 тыс. да Br90 тыс. Такое рашэнне прынята сёння на 7-й сесіі Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінску Уладзімір Лайкоў, «неабходнасць такіх змяненняў абумоўлена даручэннем Савета Міністраў ад 7 лютага 2011 года, што прадугледжвае зніжэнне стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рэпетытарскую дзейнасць, да ўзроўню мінімальных базавых ставак, устаноўленых Падатковым кодэксам рэспублікі».

Акрамя таго, паводле яго слоў, былі прааналізаваны і супастаўлены стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, што ўстаноўлены рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў. Высветлілася, што стаўкі адзінага падатку па асобных відах дзейнасці ў сталіцы значна вышэйшыя, чым у рэгіёнах краіны.

Таму сёння на сесіі гарсавета прынята рашэнне знізіць стаўкі адзінага падатку для фізічных асоб па відах дзейнасці, што ажыццяўляюцца ў свабодны ад асноўнай работы час і не маюць сістэматычнага характару.

Так, стаўка адзінага падатку на рознічны гандаль дэкаратыўнымі раслінамі і прадукцыяй кветкаводства (вырашчаных на размешчаным на тэрыторыі краіны зямельным участку пры ўмове прадастаўлення даведкі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) зацверджана ў памеры Br160 тыс. (была Br250 тыс.). Стаўка падатку за рэалізацыю кацянят (пры ўмове ўтрымання дамашняй жывёлы) прапанавана дэпутатамі ў памеры Br170 тыс. (дзеючая Br250 тыс.), шчанят — Br220 тыс. (Br350 тыс.). За фотаздымку стаўку адзінага падатку плануецца знізіць з Br330 тыс. да Br260 тыс., выраб фатаграфій — з Br290 тыс. да Br260 тыс. Акрамя таго, са Br100 тыс. да Br80 тыс. зніжана стаўка падатку на такія віды дзейнасці фізічных асоб, як догляд дарослых і дзяцей, а таксама паслугі, што выконваюцца дамашнімі работнікамі (мыццё бялізны, выгул дамашніх жывёл, прыгатаванне ежы і інш.)

Рашэнне сесіі Мінгарсавета ўступіць у сілу пасля рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі9

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць