Культура1111

Мэр Мінска хоча забраць у мастакоў Палац мастацтва

Мікалай Ладуцька скіраваў у Саюз мастакоў адпаведны ліст з аднаго сказа.

Мэр сталіцы Мікалай Ладуцька прапанаваў Саюзу мастакоў на беcкаштоўнай аснове ва ўласнасць горада перадаць Палац мастацтва. Узамен чыноўнік паабяцаў правесці рэканструкцыю будынка.

Але ніякіх гарантый, што творцы змогуць і надалей выкарыстоўваць Палац мастацтва пад свае патрэбы, чыноўнік не даў.

Прынамсі, у лісце мэра, які складаецца з аднаго сказа, аб гэтым нічога не сказана.

Пытанне з Палацам мастацтва паўстала ў канцы мінулага года, калі Мікалай Ладуцька наведаў майстэрню мастака Віктара Альшэўскага. Адной з тэм размовы была рэканструкцыя мастакоўскага будынка. «Калі гэты будынак абрынецца, нікому не будзе цікава, чыя гэта была маёмасць. Па-добраму, цяпер адтуль трэба высяліць людзей і правесці паўнамаштабныя рамонтыя працы. Там такія плошчы. І выкарыстоўваюцца яны неэфектыўна», — заявіў тады мэр.

Палац мастацтва (да 1991 года Мастацкая галерэя) адчынены ў 1973 годзе. Мае тры выставачныя залы – жывапісу (1450 кв. м.), графікі (670 кв. м.), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (500 кв. м.), вестыбюль з антрэсолямі (745 кв. м.), канферэнц-залу (больш за 200 месцаў), унутраны дворык (Беларуская энцыклапедыя).

Для саміх жа мастакоў такая публічная заява мэра стала нечаканасцю. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Савіч заявіў, што ўжо

тры гады прадстаўнікі Мінгарвыканкама не былі ў Палацы мастацтва. І яны не могуць ведаць пра стан будынка.

Сп. Савіч падкрэсліў, што словы Ладуцькі наконт дрэннага стану будынка — няпраўда. І прыводзіць лічбы: за 2009-2010 гады былі праведзены рамонтныя працы на суму 930 млн. рублёў, што ў 78 разоў больш, чым у 2006-2008. Рамонт працягваецца і сёння. Ды і пра неэфектыўнае выкарыстанне — таксама хлусня: дамовы на правядзенне ў будынку камерцыйных выстаў некаторыя арганізатары гатовыя падпісваць на тры гады наперад.

Кошт аднаго метра квадратнага ў нежылым будынку ў цэнтры Мінска складае ад 1500 даляраў.

Уладзімір Савіч падкрэсліў, што ў пачатку лютага Палац мастацтва атрымаў заключэнне МНС, якое дазваляе далейшую эксплуатацыю будынка. Да 2014 года падпісана дамова на арэнду зямлі. Усе дакументы ў парадку. А таму па нейкай надуманай прычыне забраць будынак нельга.

«З мэтай правесці рэканструкцыю будынка спецыялізаванага культрна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння па адрасе вул. Казлова,3 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прапаноўвае ГА «Беларускі саюз мастакоў» прыняць рашэнне пра безкаштоўную перадачу дадзенага будынка ў камунальную ўласнасць г. Мінска».

Ліст ад Мікалая Ладуцькі мастакі атрымалі 22 лютага.

Чаму мэр, які, па словах сп. Савіча, не наведаў ніводнай мастацкай выставы, хоць яго і запрашаў Саюз мастакоў, раптам захваляваўся за лёс Палаца мастацтва? Мастак Уладзімір Тоўсцік такі інтарэс тлумачыць тым, што пры закрыцці выставачнага павільёна на вул. Янкі Купалы, 27, Палац мастацтва мог бы падысці для гэтых мэтаў.

Вялізны будынак у цэнтры Мінска — спакуслівы кавалак.

Адказ Саюза мастакоў Мікалаю Ладуцьку будзе кароткі, як запэўніў Уладзімір Савіч. Маўляў, распараджацца маёмасцю можа толькі Рада арганізацыі альбо з’езд, а не старшыня. А калі мэра так хвалюе стан Палаца мастацтваў, то мастакі гатовыя прыняць ад яго дапамогу на рамонт будынка. Але вось аддаваць яго не збіраюцца.

Каментары11

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць