Свет

Дзярждэп ЗША асудзіў прысуд Парфянкову

Дзярждэпартамент ЗША выступіў з заявай у сувязі з пачаткам судовых працэсаў над удзельнікамі паслявыбарчай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

«Злучаныя Штаты выказваюць глыбокае шкадаванне ў сувязі з тым, што ўрад Беларусі распачаў першы судовы працэс над затрыманымі за ўдзел у пратэсце 19 снежня. Мы і многія іншыя ў міжнароднай супольнасці заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых і настойваем на спыненні пераследу грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі. І мы паўтараем гэты заклік сёння», — заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне намеснік афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартаменту Марк Тонер, паведамляе руская служба навін «Голас Амерыкі».

Нагадаем, удзельніка падзей Плошчы Васіля Парфянкова ўчора асудзілі на 4 гады строгага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць больш за 14 мільёнаў рублёў за разбітыя дзверы ў Доме ўрада падчас Плошчы. Справу Парфянкова разгледзелі за дзень. Парфянкоў прызнаў віну часткова — толькі тое, што ён браў удзел у мірнай акцыі на Плошчы 19 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць