Грамадства

У найбліжэйшую суботу ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 снежня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, ноччу па ўсходзе месцамі мяцеліца, днём у паўднёвых раёнах мокры снег, галалёд, па Брэсцкай вобласці месцамі моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–14°С, пры праясненнях да мінус 15–20°С, днём ад 0°С па поўдні да мінус 10°С па поўначы.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12–14°С, днём мінус 5–7°С.

У наступныя двое сутак чакаецца воблачна з праясненнямі.

4 снежня складаныя ўмовы надвор’я:

ноччу на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі па паўночна-заходняй палове моцны снег, мяцеліца; па паўднёва-ўсходняй палове мокры снег, дождж, у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, галалёд.

На дарогах галалёдзіца. Днём месцамі па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, днём мінус 3–10°С; па паўднёва-ўсходняй палове ноччу і раніцай каля 0°С, днём паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 2–5°С.

5 снежня пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночных раёнах невялікі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай месцамі туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Узмацненне маразоў. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, пры праясненнях да мінус 23–25°С, па поўначы Віцебскай вобласці мінус 10–12°С; днём мінус 5–12°С.

У Мінску 4 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу снег, мяцеліца; пад раніцу мокры снег, магчымы дождж, наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5–10, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–8°С, пад раніцу павышэнне тэмпературы паветра да 0, мінус 2°С, днём паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 8°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць