Эканоміка

«Газпром»: Цана газу для Беларусі ў 2011 г. будзе адпавядаць кантракту

У расійскім яго разуменні.

У расійскім яго разуменні.

У 2011 годзе расійскі газ будзе пастаўляцца ў Беларусь па цане, замацаванай у формуле кантракта, а не на ўзроўні гэтага года, як настойваў беларускі бок.

Такую заяву зрабіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер падчас перамоў з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам 30 лістапада ў Маскве.

Як паведамляе сайт «Газпрома», бакі падсумавалі папярэднія вынікі супрацоўніцтва ў 2010 годзе. У прыватнасці, гаворка ішла аб пастаўках і транзіце газу, а таксама аб дзейнасці сумеснай газатранспартнай кампаніі «Белтрансгаз». «На сустрэчы былі разгледжаны планы працы на 2011 год. Адзначана, што

цана пастаўкі будзе вызначацца па формуле ў поўнай адпаведнасці з дзейным кантрактам», — гаворыцца ў паведамленні.

***

Кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» заключаны на перыяд з 2007 па 2011 гады ўключна. Згодна з дакументам, у 2008–2010 гадах для Беларусі дзейнічаюць паніжальныя каэфіцыенты да цаны на газ, а з 2011 года краіна павінна плаціць за газ па цане, якая забяспечвае роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.

28 лістапада ў інтэрв’ю каналу «РТР-Беларусь» прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў: «Мы адстойвалі пазіцыю, каб у 2011 годзе для Беларусі былі максімальна захаваны цэны 2010 года». На апошніх сустрэчах са старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным беларускі бок адстойваў гэту пазіцыю, дадаў прэм’ер.

«Мы зыходзім з таго, што сёння і на спотавым рынку, і ў ЕС цэны на газ для той жа Германіі на 15–20% ніжэй, чым мы сёння маем па кантракце, — сказаў Сідорскі. — „Газпром“ дазволіў у кантракце з Германіяй закупляць частку газу не ў „Газпрома“, а на спотавым рынку. А закупка газу на спотавым рынку, не ў „Газпрома“, па ніжэйшых цэнах, — гэта рэальнасць. Такім чынам, цана газу на 15–20% танней», — сказаў прэм’ер-міністр.

Зараз Беларусь купляе газ прыкладна па 193 даляры.

Пра тое, што кошт газу для Беларусі на 2011 год складзе 210–220 даляраў за тысячу кубаметраў, раней заяўляў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. У некаторых СМІ таксама з’яўляліся паведамленні, што ў 2011 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 250 даляраў за тысячу кубаметраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне10

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва9

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці21

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне10

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць