Эканоміка

Амаль 15% прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі былі стратнымі

У студзені-жніўні 2010 года доля стратных прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі складала 14,8% ад іх агульнай колькасці. За такі ж перыяд 2009 года гэты паказчык быў на ўзроўні 19,2%.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, па выніках васьмі месяцаў 298 прамысловых прадпрыемстваў спрацавалі са стратамі на агульную суму 513,4 млрд. рублёў (у студзені-жніўні 2009 года — 728,8 млрд.).

Найбольшыя сумы чыстых страт адзначаны

ў прадпрыемстваў электраэнергетыкі (136,2 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (109,7 млрд. рублёў), харчовай прамысловасці (58,8 млрд. рублёў), прамысловасці будматэрыялаў (51,3 млрд. рублёў) і лёгкай прамысловасці (44,4 млрд. рублёў).

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг прамысловых прадпрыемстваў за студзень-жнівень 2010 года склала 9,9% (за студзень-жнівень 2009 года — таксама 9,9%), рэнтабельнасць продажу — 7,6% (7,4%).

Вышэйшая, чым у сярэднім па прамысловасці, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг за студзень-жнівень 2010 года адзначана на прадпрыемствах медыцынскай прамысловасці (29,2%), гарнашахтнага і гарнаруднага машынабудавання (28,1%), хімічнай прамысловасці (22,6%), пад’ёмна-транспартнага машынабудавання (20,7%), гарбарнай, футровай, абутковай прамысловасці (19%), каляровай металургіі (17,4%), прыборабудавання (15,8%), харчасмакавай прамысловасці (14,8%), трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (14,7%), паліграфічнай прамысловасці (14,2%).

Ніжэйшы за сярэдні паказчык ўзровень рэнтабельнасці ў электраэнергетыцы (0,5%), падшыпнікавай прамысловасці (1%), лесанарыхтоўчай (2,1%), нафтахімічнай (2,3%), цэлюлозна-папяровай (2,6%), шкляной і фарфора-фаянсавай прамысловасці (3,3%), чыгуначным машынабудаванні (3,9%), тарфяной прамысловасці (4,4%), прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (4,9%), мукамольна-крупяной і камбікормавай прамысловасці (5,3%), чорнай металургіі (5,8%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць