Меркаванні1717

«Ну і мэр з імі»

Мінск чарговы раз дае задні ход. Піша Андрэй Дынько.

Дэпутаты нацыянальнага сходу на экстраным паседжанні прынялі вельмі стрыманую рэзалюцыю. Макей паспяшаўся назваць заявы пра тое, што Беларусь нібыта згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнання Расеяй прэзідэнцкіх выбараў «дэзынфармацыяй і бруднай правакацыяй».

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, хоць тыднямі раней дэманстратыўна праігнараваў дзень іншага анёлка — Мядзведзева.

А «Советская Белоруссія», якая кагадзе вытанчана здзекавалася з бязмозглых кіраўнікоў Расіі, апублікавала красаслоўную, але прымірэнчую рэдакцыйную калонку «Ну і мэр з імі» (чамусьці яе пакуль няма ў онлайн-версіі выдання).

Цяпер рэдактар «Советской Белоруссіі» піша: «Палітычныя неўразуменні па лініі Мінск-Масква» заўжды сканчаюцца пазітыўна. Адносіны беларусаў і расейцаў носяць больш глыбінны й базавы характар, чым тое можа паказацца дылетантам. Таму ніхто з адказных палітыкаў не прагне славы Герастрата ані. Ясна, што ніхто не наважаны паліць масты».

Досыць было Мядзведзеву грукнуць кулаком па стале?

Ствараецца ўражанне, што паўтараецца сітуацыя лета 2010-га, калі Беларусь адмаўлялася падпісаць пагадненні пра Мытны саюз. Адмаўлялася-круцілася, пакуль не выйшаў фільм «Хросны бацька». Тады Лукашэнка паляцеў у Астану і нявыгадны Мытны кодэкс падпісаў.

Так што рана сёй-той парадаваўся смерці саюзнай дзяржавы. Расія яшчэ трымае Беларусь на гэтым ланцугу.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын3

Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей11

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці14

На Крыце знайшлі новага матылька і назвалі яго ў гонар Папы Льва XIV

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада3

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць