Эканоміка

Курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах дасягнуў 3.050 рублёў

Па стане на раніцу 9 верасня шэраг банкаў у Мінску ўстанавілі курс продажу даляра ЗША ў 3.050 рублёў, а два банкі — 3.055 рублёў. Мінімальны курс продажу склаў 3.040 рублёў за даляр.

Куплялі даляр банкі раніцай 9 верасня па 3.025- 3.038 рублёў.

Па выніках праведзеных напярэдадні, 8 верасня, біржавых таргоў курс даляра вырас на 4 рублі і склаў 3.030 рублёў. Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў 14 раз. Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 56 млн. 473 тыс. (попыт — 56 млн. 475 тыс., прапанова — 4 млн. 38 тыс.).

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) панізіўся на 0,93%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,83%, да расійскага рубля на 3,63%, да еўра — умацаваўся на 6,25%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

***

Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч адным з найболей праблемных пытанняў для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны называе рост дэфіцыту на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы замежнай валюты. Пра гэта ён, у прыватнасці, заявіў 27 жніўня падчас справаздачы ўрада і галоўнага банка краіны аб працы эканомікі прэзідэнту.

Паводле слоў Пракаповіча, валютны дэфіцыт у краіне прыйшлося папаўняць за кошт золатавалютных рэзерваў, а скуплялі валюту галоўным чынам прадпрыемствы.

Паводле дадзеных Нацбанка, у першым паўгоддзі 2010 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынка Беларусі было прададзена 30 млрд. 81,3 млн. даляраў, а аб’ём куплі валюты склаў 32 млрд. 809,6 млн. даляраў.

Такім чынам, у студзені-чэрвені на валютным рынку Беларусі склаўся чысты попыт на інвалюту ў памеры 2 млрд. 728,3 млн. даляраў ЗША. Асноўны аб’ём чыстага попыту сфармаваўся за кошт чыстай куплі замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання.

Згодна з прынятым 7 верасня дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраектам аб бюджэце Беларусі на 2011 год, сярэднегадавы курс даляра да беларускага рубля павінен скласці 3.170 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць