Грамадства33

16 пратэстантаў царквы «Новае жыцьцё» распачалі галадоўку

16 вернікаў-пратэстантаў суполкі «Новае жыцьцё» пачалі бестэрміновы пост-галадоўку ў будынку царквы. Гэтак яны намагаюцца абараніць будынак, які, згодна з судовым рашэньнем, маюць вызваліць 9 кастрычніка. Вернікі лічаць, што наступным крокам уладаў стане ліквідацыя суполкі. Да посту вернікаў-пратэстантаў далучыўся палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

16 вернікаў-пратэстантаў суполкі «Новае жыцьцё» пачалі бестэрміновы пост-галадоўку ў будынку царквы. Гэтак яны намагаюцца абараніць будынак, які, згодна з судовым рашэньнем, маюць вызваліць 9 кастрычніка. Вернікі лічаць, што наступным крокам уладаў стане ліквідацыя суполкі.

Вернікі, якія трымаюць пост-галадоўку, паведамілі «Свабодзе», што да 9 кастрычніка да іх далучацца яшчэ некалькі чалавек. Натальля Кунаўская распавяла, што будзе ўдзельнічаць у акцыі да канца.

(Кунаўская: ) «Для нас вельмі важныя наш будынак, наша зямля. Гэта тое, што нам належыць. Я перад Богам казала, што хачу, каб нешта зьмянілася. Муж, дзеці, мама… Яны мяне падтрымліваюць».

Сяргей Церах апавёў, што кожны, хто трымае пост, даў расьпіску:

(Церах: ) «Я, Церах Сяргей Іванавіч, даю згоду на прымусовы вывад мяне з галадоўкі ў выпадку пагрозы майму жыцьцю. Ну, калі я сьвядомасьць страчу, альбо яшчэ што такое… Я ўсё добра разумею».

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч далучыўся да посту вернікаў-пратэстантаў:

(Мацкевіч: ) «Мы верым, што Бог адказвае на малітвы чалавечыя. Пост – гэта падрыхтоўка да таго, каб нашая малітва была шчырая й пранікнёная. Галадоўка ў поўным сэнсе ёсьць заяўкай на самагубства. Вядома, што гэта не па-хрысьціянску, таму мы ідзем на вельмі радыкальны пост. На гэтыя ўлады мы ніякіх спадзяваньняў ня маем».

Пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў «Свабодзе», што вернікі-пратэстанты ў замежжы на знак салідарнасьці зь беларускімі вернікамі будуць ладзіць пікеты каля будынкаў амбасадаў Беларусі.

Адміністратар царквы Васіль Юрэвіч паведаміў, што вернікі падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу 21 кастрычніка.

(Юрэвіч: ) «У гэты будынак мы ўклалі частку свайго жыцьця, ну й сваіх сродкаў таксама. Гэта наш другі дом. Гэта барацьба не за сваю маёмасьць, а за лёс пратэстантаў у Беларусі, бо наша дзяржава ня хоча нас бачыць на нашай зямлі».

Суполка «Новае жыцьцё» налічвае больш за тысячу вернікаў. У будынку царквы плошчай 1600 квадратных мэтраў дзейнічае нядзельная школа. Вернікі лічаць, што цяпер, калі іх, фактычна, пазбавілі юрыдычнага адрасу, улады могуць праз суд пачаць працэдуру ліквідацыі суполкі пратэстантаў.

У 2002 годзе вернікі набылі на ўскрайку Менску былы калгасны кароўнік і адрамантавалі за свае грошы. Летась менскія ўлады забаранілі ладзіць там набажэнствы, а сёлета пералічылі на рахунак царквы каля 17 тысяч даляраў кампэнсацыі за будынак. За гэтыя грошы вернікі ня змогуць набыць нават аднапакаёвай кватэры.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі3

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў30

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць