Грамадства55

Галоўны нарколаг краіны: кожны жыхар краіны выпівае 50 пляшак гарэлкі ў год

Адной з прычын катастрафічнай дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і суседніх краінах старшыня Беларускага грамадскага аб`яднання «Цвярозасць-Аптымаліст» імя Генадзя Шычко Валянцін Талкачоў лічыць алкагалізацыю насельніцтва. Такую думку ён выказаў 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён зазначыў, што здароўе грамадзян і прырост насельніцтва ў паўночных краінах, такіх як Швецыя і Нарвегія, разам з іншымі фактарамі можна патлумачыць цяжкадаступнасцю алкаголю і яго дарагоўляй. «У Швецыі адзін магазін на ўскраіне горада разлічаны на 29 тысяч насельніцтва і бутэлька гарэлкі каштуе 60 еўра, у нас жа ўсё наадварот —

адзін магазін у лёгкадаступным месцы, разлічаны на 200 чалавек, і цана бутэлькі гарэлкі — 7 тысяч рублёў», — сказаў Талкачоў.

Паводле яго слоў, штогод члены аб`яднання праводзяць агітацыйныя велапаходы па Беларусі. «Вось зараз мы праехалі па Мінскай вобласці і ўбачылі, што ў гарачую пару, калі трэба збіраць ураджай, насельніцтва ў асноўным выпівае», — зазначыў ён.

У сваю чаргу галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў зазначыў, што па выніках мінулага года ў рэспубліцы было прададзена спіртных напояў у колькасці 12 літраў абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва. Пры гэтым ён падкрэсліў, што па выніках паўгоддзя 2010 года спажыванне алкаголю знізілася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вельмі нязначна, усяго на 0,4%.

«Інакш кажучы, кожны жыхар Беларусі, ад немаўляці да старога, выпівае 50 бутэлек гарэлкі за год», — сказаў Аляксандраў.

Галоўны нарколаг зазначыў, што нежаданне людзей, якія выпіваюць, прызнаць сябе хворымі на алкагалізм і звярнуцца па дапамогу, цесна звязана з традыцыямі нашага грамадства, калі спажыванне алкаголю — гэта сацыяльная норма.

Кіраўнік цэнтра маніторынгу наркалагічнай сітуацыі ў Беларусі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Сяргей Восіпчык дадаў, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя пры падліку колькасці літраў на душу насельніцтва не ўлічвае дзяцей да 15 гадоў, затое ўлічвае долю спажыванага нелегальнага алкаголю. «З улікам гэтых двух паказчыкаў узровень спажывання алкаголю на душу насельніцтва ў нашай краіне наблізіцца да 18–20 літраў», — заявіў ён.

Ён таксама дадаў, што ў маі на 63-й сесіі Генеральнай асамблеі СААЗ была прынятая глабальная стратэгія, сутнасць якой заключаецца ў правядзенні розных мерапрыемстваў, якія б садзейнічалі зніжэнню шкоды ад злоўжывання алкаголем.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць