На лесвіцы салона прыгажосці ў Маладзечне кліентак палохаюць вужы
У Маладзечне наведвальніцы і супрацоўніцы аднаго з салонаў прыгажосці сутыкнуліся з нечаканымі «гасцямі» — лесвіцу да памяшкання аблюбавалі некалькі вужоў, піша выданне Blizko.by.

Па словах мясцовай жыхаркі Кацярыны, якая расказала пра сітуацыю ў сацыяльных сетках, змеі паводзяць сябе спакойна і не праяўляюць агрэсіі, аднак іх прысутнасць моцна палохае жанчын, якія прыходзяць у салон.
Дзяўчына звярнулася ў МНС, але, паводле яе слоў, там адказалі, што вылавам неядавітых змей і пошукам іх гнёздаў не займаюцца.
«Прыходзіш у салон, а пад нагамі — вуж», — апісала сітуацыю Кацярына, пацікавіўшыся, ці ёсць спецыялісты, якія могуць дапамагчы ў такіх выпадках.
Вужы ў гарадскіх умовах сустракаюцца даволі часта, асабліва паблізу паркаў, рэк і іншых вадаёмаў. Для чалавека яны не ўяўляюць небяспекі: вужы неядавітыя, звычайна не нападаюць першымі і пры сустрэчы з людзьмі імкнуцца схавацца або ўцячы.
Калі ж змеі рэгулярна з'яўляюцца каля жылога дома ці грамадскага аб'екта і выклікаюць паніку ў людзей, можна звярнуцца ў мясцовую службу ЖКГ.
Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ
Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін
Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату
Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык
Каментары