Грамадства22

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч

Беларускі адвакат Аляксандр Данілевіч, асуджаны раней да шасці гадоў пазбаўлення волі па справе, звязанай з яго прафесійнай дзейнасцю, выйшаў на свабоду. Пра сваё вызваленне ён паведаміў, апублікаваўшы фотаздымак на ўласнай старонцы ў фэйсбуку.

Аляксандр Данілевіч. Фота з ягонай фэйсбук-старонкі

Аляксандра Данілевіча затрымалі 20 траўня 2022 года супрацоўнікі КДБ на працоўным месцы. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА №1 у Мінску. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў аб закліках да дзеянняў, якія, паводле следства, нібыта шкодзілі нацыянальнай бяспецы Беларусі, а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Следства сцвярджала, што са жніўня 2020 года да мая 2022 года Данілевіч аказваў юрыдычную дапамогу прадстаўнікам Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, рыхтаваў і рэдагаваў звароты да замежных кампаній, а таксама даваў інтэрв'ю незалежнаму спартыўнаму выданню. Сам адвакат віны не прызнаў і настойваў, што дзейнічаў выключна ў межах сваёй прафесійнай дзейнасці.

Судовы працэс пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе ў сакавіку 2023 года. Пракурор прасіў прызначыць адвакату дзесяць гадоў пазбаўлення волі, аднак 10 красавіка суд прызначыў Данілевічу пакаранне ў выглядзе шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Апеляцыйны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Да затрымання Аляксандр Данілевіч быў вядомым спецыялістам у галіне міжнароднага і спартыўнага права. Ён валодае некалькімі замежнымі мовамі, выкладаў на факультэце міжнародных адносін БДУ больш за дваццаць гадоў, узначальваў Беларускую федэрацыю рэгбі, уваходзіў у міжнародныя органы ў сферы антыдопінгавага права і праходзіў стажыроўкі ў Італіі, Швейцарыі і Нідэрландах.

Незадоўга да затрымання Данілевіч падпісаў антываенны зварот беларускіх юрыстаў супраць вайны ва Украіне. Пасля гэтага ў дачыненні да яго распачалі дысцыплінарную вытворчасць у адвакатуры, а таксама звольнілі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пакаранне ён адбываў у калоніі №17 у Шклове, а выйшаў на волю раней за вызначаны прысудам тэрмін. Пакуль невядома, стала гэта вынікам памілавання або якога іншага юрыдычнага рашэння.

Каментары2

  • студэнт
    22.07.2026
    Аляксандр Станіслававіч, вітаю на волі! Найхутчэй Вам аднавіць здароўе, знайсці сябе ў новым свеце!
    Годны чалавек, афігенны выкладчык, Юрыст з вялікай літары Ю - не тое, што гэты пыл у пагонах на калегіі Генпракуратуры, якія на словы "інагда не да законаў" адрэагавалі ўзмацненнем рэпрэсій, а не арыштам гаранта парушэння усіх магчымых норм права.
  • Мой преподаватель
    22.07.2026
    Достанко, ты будешь гореть в аду за свой донос в адрес Александра Станиславовича. Будь проклят твой ФМО теперешний, никогда студенты, преподаватели и иные не забудут твою инициативу в адрес Минобразования (октябрь 2021 года),чтобы задержанных в 2020 году выпускников лишать диплома о высшем образовании. Все твои письма не только зафиксирвоаны, но и ждут своего часа.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі28

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі28

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць