Чакаюцца навальніцы і залевы.

Сёння днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя залевы, у асобных раёнах магчымы град.
У Мінску ўдзень таксама чакаецца навальніца, месцамі па горадзе пры навальніцы пройдуць моцныя залевы, паведаміў Белгідрамет.
Учора больш за ўсё наліло ў Івацэвічах — там выпала 11 мм ападкаў.

Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары